На ўрачыстасці Дня Незалежнасці ў Воранаве вызначылі руплівых гаспадароў і кіраўнікоў арганізацый
Узнагароджанне ўдзельнікаў раённага конкурсу па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый арганізацый, індывідуальнага жылога фонду жыхароў Воранаўскага раена адбылося на галоўнай сцэне свята. Старшыня аргкамітэту, намеснік старшыні райвыканкама Гражына Крахмальчык аздначыла лідэраў Пасведчаннем і грашовай ўзнагародай. У намінацыі «Лепшая арганізацыя па ўтрыманні тэрыторыі» 1-е месца — у КСУП «Эліт-Агра Больцінікі», другое — у Паляцкішскай БШ, трэцяе — у Воранаўскага РЭС. У намінацыі “Лепшае індывідуальнае домаўладанне па добраўпарадкаванні і ўтрыманні прыдамавой тэрыторыі” перамогу атрымалі пагародзенцы Галіна і Аляксандр Буклярэвіч. Жыхарка аграгарадка Больцішкі Алена Папко — на другой пазіцыі выніковай табліцы, сям’я Фрэдэка і Ядзвігі Велівіс з Тракеляў — на трэцяй.
Кацярына ГАЙЖЭЎСКАЯ.
Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
