Стравы па бабулінаму рэцэпту, брошка ад рамеснікаў і бібліябар па-воранаўску. Як Воранаўшчына адзачае Дзень Незалежнасці?
Святочны настрой лунаў у гарадскім парку. Кожны мог там знайсці занятак для душы.
Водар духмяных страў вабіў да сябе з усіх куткоў парка. Ох, і смакаваў брэнд нацкай зямлі — дранікі па адмысловаму рэцэпту. А яешня? Яна гатавалася акурат на вачах варанаўчан. За вушы не адцягнеш ад яе! А тут побач ужо паспела грачаная каша. Ды не абы якая! З салдацкім запалам па бабулінаму рэцэпту. Падсілкаваўшыся ўдосталь дзякуючы кульработнікам раёна ды ваеннаслужачым-пагранічнікам, самы час да забаў.
Маленства аблюбавала батуты, малявала ды кідала вокам на аквагрым. Дарослыя таксама не губляліся. Уключаліся ў вясёлыя забавы ад воранаўскіх бібліятэкараў, заглядалі ў бібліябар — і дух можна перавесці, і з апошнімі навінкамі літаратуры пазнаёміцца. Некаторыя на памяць аб свяце набывалі вырабы нашых таленавітых майстроў.
