Этнаграфічныя пляцоўкі з’явіліся ў аграгарадках Воранаўшчыны
![IMG_3577](/wp-content/uploads/2018/06/IMG_3577.jpg)
Пад адкрытым небам іх аформілі работнікі клубных устаноў раёна. Цярпліва і ашчада яны гадамі збіралі экспанты ў навакольных вёсках, а напярэдадні галоўнага свята краіны далі магчымасць сваім землякам дакрануцца да спадчыны малой радзімы.
![IMG_3611](/wp-content/uploads/2018/06/IMG_3611.jpg)
Ёсць што паказаць у Жырмунах. У мінулым годзе ў будынку мясцовага цэнтра культуры і дасуга адкрылася этнаграфічная экспазіцыя “Сцежкамі продкаў”, стылізаваная пад сялянскую хату. Больш за дзвесце экспанатаў, сабраных школьнікамі і работнікамі ўстановы на жырмунскай зямлі, дапамаглі стварыць каларыт беларускай вёскі. Прылады працы, мэбля, посуд,адзенне выдатна захаваліся, у чым можна было ўпэніцца ўвачавідкі. Частка рэчаў пакінула сцены пакоя, “перасяліліся” на пляўцоўку ў цэнтры аграгарадка.
![IMG_3600](/wp-content/uploads/2018/06/IMG_3600.jpg)
У Жырмунах існуе аматарскае аб’яднанне “Уют” для жанчын сталага ўзросту. У яго ўваходзяць трынаццаць мясцовых рукадзельніц, якія займаюцца вышыўкай, вязаннем, выцінанкай, вырабам сувеніраў з прыроднага матэрыялу. Майстрыцы з’яўляюцца носьбітамі народных мастацтваў, якія са старажытных часоў былі жыццёва неабходнымі рамёствамі сялянскага быту. Іх работы таксама былі прадстаўлены на пляцоўцы.
![IMG_3593](/wp-content/uploads/2018/06/IMG_3593.jpg)
Жыхары аграгарадка, нягледзячы на ветранае надвор’е, не праходзілі міма. Спыняліся, разглядвалі рэчы. Моладзь цікавіліся не толькі іх назвамі, але і тым, для чаго яны выкарыстоўваліся ў свой час.Тлумачыла і расказвала аб усім загадчыца цэнтра Святлана Вараноўская.
Вольга ВАРАБ’ЁВА.
![IMG_3602](/wp-content/uploads/2018/06/IMG_3602.jpg)
![IMG_3587](/wp-content/uploads/2018/06/IMG_3587.jpg)
![IMG_3584](/wp-content/uploads/2018/06/IMG_3584.jpg)
![IMG_3583](/wp-content/uploads/2018/06/IMG_3583.jpg)
![IMG_3581](/wp-content/uploads/2018/06/IMG_3581.jpg)