Пакуль будуць жанчыны, не замоўкнуць паэты. Творцы Воранаўшчыны аб вясне і каханні

Год малой родины 12 марта 19 1639
nastol.com.ua-44690

Валянцін Емяльянаў,


г.п. Воранава



Радкі на пялёстках


Ты дай, рамонак, мне пялёсткаў белых.

Я паспрабую запісаць на іх

Дзве-тры страфы, каб сэрца затрымцела

Ад тых радкоў толькі ў адной з усіх.

 

Ёй на пялёстках варажыць не трэба,

Бо ведае пра ўсё даўно яна.

Пярсцёнкі нашых душ злучыла неба,

Для нас квітнела кожная вясна.

 

Я напішу, што рытмаў майго сэрца

Гады не замарудзілі зусім.

Яно яшчэ шпарчэй, здаецца, б’ецца,

Як адгукнецца мне яна сваім.

 

Скажу я ў рыфму ямбам ці харэем,

Што шчасця без яе ў мяне няма.

Калі мы разам — дык не састарэем,

Пачуццяў нашых не скуе зіма.

 

Мы беражом чароўны водар вёсен

І летніх дзён пяшчотную цяплынь.

Прыносяць радасць нам і неба просінь,

І пошум бору, і начная плынь…

 

Не ведаю, ці зможа бель пялёсткаў

Змясціць няхай і сціплы вершык мой.

Адно жадаю: ад маіх унёскаў

Узняўся каб вышэй яе настрой.

 

Яна ўсміхнецца: “Лірыка ўсё гэта.

А ты як летуценнік малады”.

Пялёсткі ж, крыльцы ўласнага паэта,

Складзе ў сваю скарбонку, як заўжды.

stol_knigi_cvety_starinnyy_91303_2560x1440

 

Уладзімір РУЛЬ,


в. Нача



Сваёй абранай


Нясуць буслы на чорна-белых крылах

У вечны вырай нашыя гады;

Няхай нясуць, галоўнае, што мілай,

Што самай любай будзеш ты заўжды.

 

Ты, як і я, наўпрост з кахання родам —

З юначых мёдахмельных вечароў,

З дзявочых неўтаймоўных карагодаў,

Калі ў жылах віравала кроў!

 

Святло надзей нам дорыць кожны ранак.

О, колькі іх у нас з табой было!

Заўсёды будзеш ты маёй абранай

І зайздрасці, і горычы назло.

 

Мы неаднойчы разам прыгадаем

Вясёлай маладосці зарапад

І дні, што падаваліся нам раем,

Нягледзячы на боль няўдач і страт.

 

Няхай нясуць буслы на доўгіх крылах

У вечны вырай нашыя гады;

Жыццё нас назаўсёды адарыла

Гармоніяй пачуццяў маладых.

look.com.ua-71077

 

Зінаіда ЦЯРПІЦКАЯ,


г.п. Воранава



Падарунак


Ты прынёс мне сёння падарунак,

Не салодкі смачны пачастунак,

Нават не пяшчотны пацалунак —

Ты прынёс мне звесткі пра вясну.

 

Ты мне распавёў, як шчабяталі

Птушкі, што дамоў папрыляталі,

Што ільдзіны на рацэ расталі,

Што зямля прачнулася ад сну.

 

Ты мне расказаў, што на бярозе

На ўскрайку лесу пры бярозе

Клейкія з’явіліся лісточкі,

Пра шпакоў гарэзлівыя вочкі —

Ты мне сёння падарыў вясну.

d2d49cc480da5b4ab93f559ac8g5--kartiny-i-panno-kartina-maslomotkrytaya-kniga-natyurmort

Людмила АЛДАНОВА,


г.п. Вороново



Предчувствие весны


Проснись — весна разводит акварель,

Услышь — многоголосая свирель

Поет над тучей жаворонком смелым,

Трав изумрудная постель

Расстелена под вечным небом.

Увидь, как пчелы водят хоровод,

Над золотом цветущей вербы

И озорные, молодые ветры,

И речки переплескивают брод.

Почувствуй пряности букет,

И сон-травы, и ветреницы белой,

Как обновлен и счастлив мудрый лес,

Как он наполнен нежностью несмелой.

Проснись, услышь, почувствуй и живи!

nastol.com.ua-139862

 

Ирина МАКАРЧИК,


г.п. Вороново



***


Пришла весна — и все ожило.

И вновь любовь стучится к нам.

И сердце радостно так зачастило

От птичьих трелей по утрам.

 

И ощутив прилив душевный,

Во мне проснулась благодать.

Мне захотелось непременно

В родной деревне побывать.

 

С друзьями посидеть у речки

И по душам поговорить,

Полюбоваться на каштанов свечки

И в небо “змея” запустить.

 

Из полевых цветов собрать

Букет и отнести любимой маме

И все о своей жизни рассказать,

Усевшись на скамейку вечерами…

obzor_20170528_1

Ирина ГРИЗ,


г.п. Вороново



***


Знаете вы, что такое весна?

Это — слезы росы на зеленых листах,

Это — птичьи пронзительные голоса,

Это — чистого неба голубые глаза.

Безграничная ширь, необъятный простор…

Это — с другом моим по душам разговор.

Это — снова любовь,

Это — снова мечта,

Это — снова добро,

Это — вновь Я и Ты …

setwalls.ru-59225

Анжелика ФАТТАХОВА,


д. Некрашунцы



Март


Зима не хочет уходить,

Метелью злится,

Весну стараясь не будить,

Все длится, длится…

 

Мой календарь листает март,

Он не сдается,

А вьюга вновь вошла в азарт,

Поземкой вьется.

 

Всему на свете есть свой срок,

Спешить не надо.

Вновь заструится жизни сок

В деревьях сада.

 

И птицы хором заплоют,

Домой вернутся,

И, ощутив земной уют,

Цветы проснутся.

 

Небесный огненный кумир

Нас всех согреет,

И, может, станет этот мир

Чуть-чуть добрее.

svecha-kuvshin-kniga

Елізавета КАЗІЛАВА,


аг. Пагародна



Ручаёк


Прыгрэла сонейка на ўзлеску,

Сняжок заплакаў пад кустом,

І ўтварыўся з яго слёзак

Вясёлы звонкі ручаёк.

 

Бяжыць гарэза з горкі жвава,

Шуміць вясенняю вадой,

Спяшаецца хутчэй да мамы —

Рачулкі любай, дарагой.

248562-Sepik

Яна ШАЛКОЎСКАЯ,


аг. Пагародна



Гукі вясны


Зранку з дахаў ледзяшы

заспявалі “кап-кап”;

на бярозцы шпакі

засвісталі ім у такт;

 

зазвінелі наўкол

“буль-буль-буль” ручайкі;

на ліпе на гняздзе

заклекаталі буслы;

 

зашумела рака,

весяліцца, бурліць,

крыга з крыгаю гуляюць —

толькі гул наўкол стаіць.

 

Фота носіць ілюстрацыйны характар.
Добавление комментария
CAPTCHA
*