На Гродзеншчыне завяршылася ўборка цукровых буракоў і кукурузы на сілас

На Гродзеншчыне завяршылася ўборка цукровых буракоў і кукурузы на сілас

У рэгіёне накапана больш за 2 мільёны тон буракоў.

Пра гэта расказалі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама. Так, усяго ў рэгіёне накапана больш за 2 мільёны тон буракоў. Асобна сельскагаспадарчымі арганізацыямі прыбрана 29,8 тысячы гектараў і накапана каля 1,9 мільёна тон буракоў пры ўраджайнасці 646 цэнтнераў з гектара. Цукровымі камбінатамі прыбрана 3,1 тысячы гектараў плошчы і накапана амаль 118 тысяч тон караняплодаў пры ўраджайнасці 386 цэнтнераў з гектара. Сярэдняя цукрыстасць буракоў у рэгіёне складае 16,12 працэнта. 

Канчаткова прыбралі кукурузу на сілас. Валавы збор складае каля 3,9 мільёна тон пры ўраджайнасці 296 цэнтнераў з гектара. Уборка кукурузы на зерне працягваецца. 

 – Усяго неабходна прыбраць 50,9 тысячы гектараў, адведзеных пад кукурузу на зерне. На сённяшні дзень ужо прыбрана 46,8 тысячы гектараў, што складае 92 працэнты. Валавы збор – 315,6 тысячы тон, а ўраджайнасць – 89 цэнтнераў з гектара. Сярод лідараў па ўраджайнасці кукурузы на зерне Гродзенскі, Бераставіцкі і Навагрудскі раёны, – расказаў намеснік начальніка ўпраўлення раслінаводства камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гродзенскага аблвыканкама Андрэй Сацішур.

Акрамя гэтага, на гродзеншчыне поўнасцю прыбралі сою. Усяго пад гэтую культуру было адведзена 2,1 тысячы гектараў. У выніку намалочана больш за 4,8 тон зерня пры ўраджайнасці 22,9 цэнтнера з гектара. 

Працягваецца нарыхтоўка арганічных і мінеральных угнаенняў пад яравы сеў. Мінеральных угнаенняў ужо набыта 29 працэнтаў ад неабходнай колькасці. Пры плане 8,3 тысячы тон арганічных угнаенняў нарыхтавана амаль 3,9 тысячы тон, што складае 47 працэнтаў.

На ўмоўную галаву жывёлы нарыхтавана 33,96 цэнтнера кармавых адзінак, што на 1,68 кармавой адзінкі больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.  
Мілана ДУДКО

Фото:СБ

https://grodnonews.by/

Добавление комментария
CAPTCHA
*