Со служебного милицейского авто на МАЗ совхоза «Вороновский» (Дополнено)

Урожай 09 августа 17 1271
1C9A0959

У адзін са жнівеньскіх спякотных дзянькоў імчала нас службовая машына на зернясклад у Вараноўку. Туды залатыя важкія зярняты з палёў саўгаса “Воранаўскі” прывозіць Андрэй Грышко. Ён, старшы сяржант міліцыянер-вадзіцель аператыўна-дзяжурнай службы Воранаўскага раённага аддзела ўнутраных спраў, трэці год запар падчас уборачнай кампаніі бярэ працоўны адпачынак і на некаторы час поўнасцю прысвячае сябе галоўнай хлебаробскай працы.

Сустрэча адбылася хутка. Якраз падаспеў шасцітонны МАЗ, а з кабіны выглянуў малады сімпатычны чалавек. Па ветлівай усмешцы і добраму настрою можна было меркаваць: работа яму прыносіць задавальненне.

Камбайн, машына… Усё гэта вясковаму хлопчыку з Пераганцаў знаёма з дзяцінства. Бацька Віктар Іванавіч цікаўнага і здольнага да тэхнікі сына не раз браў з сабою ў кабіну. Вось у такіх “рэйсах” і захапіла Андрэя сакральнае дзейства жніва. Пасля заканчэння Жыровіцкага аграрна-тэхнічнага колледжа, доўга не вагаючыся, уладкаваўся на працу ў мясцовую гаспадарку. З цягам часу вырашыў паслужыць Закону. Ды ўсё роўна, калі на поле гудуць камбайны, у яго сэрца не на месцы. Цягне да сябе жніўная песня…

— Праца ў саўгасе стала добрым звычаем, — дзеліцца ён. — А заробленыя грошы будуць добрым падспор’ем для сям’і.

Справа ў тым, што маладая сям’я Грышко будуе ўласны дом. Хочуць, каб чатырохмесячнай Дамініцы было ўтульна і вольна ў сваім жыллі. Цяпер у гарачую пару любага тату і мужа бачаць у хаце рэдка: у сем раніцы ён ідзе на працу і толькі далёка за поўнач вяртаецца назад. Жонка Дзіяна разумее Андрэя: ён клапоціцца пра дабрабыт сям’і і аддадзены сапраўднай справе. І стараецца патрымліваць яго.

 Надзейнае плячо ў любы момант можа падставіць бацька. Ён аддаў саўгасу “Воранаўскі” больш за 35 год. На ўласным вопыце ведае, якімі намаганнямі на стале з’яўляецца бохан духмянага хлеба.

Мы назіралі, як на некалькі хвілін на зерняскладзе адбылася сустрэча двух родных людзей. Сказаны скупыя, але шчырыя, мужчынскія словы. У вачах Віктара Іванавіча чытаўся і гонар за сына, і клопат пра яго. Ды цёплая ўсмешка на Андрэеевым твары падказвала: усё добра. А значыць, пара ў дарогу — зачакалася залацістае хвалістае поле…

— Андрэя і Віктара Грышко ведаю не адзін дзень. Яны — цудоўныя працаўнікі, — не мог не сказаць некалькі добрых слоў пра сваіх вадзіцеляў-землякоў галоўны аграном гаспадаркі Уладзімір Стэцэвіч. — Надзейнасць, адказнасць і працалюбівасць — іх сямейныя рысы характару. Што датычыць Андрэя, аднолькава “на выдатна” ён спраўляецца як на перавозцы зерня з палей, так і на дзяжурстве на збожжасушылцы “М-819”. На шасцітонным МАЗе ўжо перавез больш за 300 тон збожжа. Такому памочніку мы сапраўды рады. Скажу шчыра, на такіх людзях трымаецца наша Воранаўшчына.

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

1C9A0965 1C9A0976
Добавление комментария
CAPTCHA
*