«Жывая класіка» гучала на Воранаўшчыне

Наши конкурсы 11 мая 17 1940

DSCN0664


Сёння, 11 мая, у Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі было сапраўднае свята паэзіі. Дэвізам конкурсу “Жывая класіка”, сярод арганізатараў якога — Саюз пісьменікаў Беларусі, сталі словы: “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе i краiну!”. У складзе журы быў і наш зямляк, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Руль. Юныя дэкламатары, справіўшыся з хваляваннем, пранікнёна чыталі творы Сяргея Грахоўскага, Ніла Гілевіча, Уладзіміра Караткевіча, Якуба Коласа, Язэпа Лёсіка, Эдзі Агняцвет і іншых пра родную мову, падзеі Вялікай Айчыннай вайны, матулю, чарнобыльскую трагедыю, а таксама філасофскага зместу.

Першае месца ў сваёй узроставай групе занялі Мікалай Сянюта з Пагародзенскай школы, Ар’яна Турэвіч з Радунскай, Наталля Ваганава з Воранаўскай і Мілана Дудко з Нацкага НПК. Яны прадставяць Воранаўшчыну на абласным этапе конкурсу “Жывая класіка”.

Фота Марыны КАНДРАТОВІЧ.

DSCN0524 DSCN0527 DSCN0529 DSCN0532 DSCN0535 DSCN0541 DSCN0542 DSCN0563 DSCN0566 DSCN0568 DSCN0575 DSCN0576 DSCN0580 DSCN0583 DSCN0586 DSCN0591 DSCN0594 DSCN0597 DSCN0600 DSCN0604 DSCN0610 DSCN0612 DSCN0615 DSCN0618 DSCN0623 DSCN0625 DSCN0627 DSCN0634 DSCN0647 DSCN0671

Добавление комментария
CAPTCHA
*