Конкурс чытальнікаў польскай паэзіі адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі
![IMG_5959](/wp-content/uploads/2018/11/IMG_5959.jpg)
Беняконскія, доцішскія, жырмунскія, забалацкія, канвелішскія і нацкія школьнікі чытаюць творы польскіх паэтаў у арыгінале і натхнёна дэкламуюць іх творы.
![IMG_5918](/wp-content/uploads/2018/11/IMG_5918.jpg)
Яны годна прадэманстравалі гэта на конкурсе чытальнікаў польскай паэзіі, што адбыўся ў Воранаўскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Пранікнёна, артыстычна, з разуменнем аўтарскай пазіцыі дэкламавалі вершы хлопчыкі і дзяўчынкі, большасць з якіх выступала на конкурсе такога кшталту не ўпершыню. Гледачы з замілаваннем слухалі вершы і балады знакамітага Адама Міцевіча, адкрывалі для сябе новых польскіх аўтараў і здзіўляліся таленту нашых дзяцей. Настолькі іх расчулілі Валерыя Гарбіна і Вікторыя Картановіч з Беняконскай школы, Арцём Шымялевіч з Доцішскай, Іван Догель і Уладзіслаў Юхневіч з Жырмунскай, Эвяліна Вільчэўская і Аляксандра Пышынская з Забалацкага НПК, Сафія Кічко і Аляксей Залога з Канвелішскага, Валерыя Тжэцяк з Нацкага НПК. Ім яны адрасавалі апладысменты, ну а самыя гарачыя дасталіся, канешне ж, пераможцам дэкламатарскага конкурсу. Імі сталі доцішскія дзяўчынкі — Каміла Ціхановіч і Валянціна Матусевіч, а таксама Анастасія Белазомб з Беняконяў.
![IMG_5914](/wp-content/uploads/2018/11/IMG_5914.jpg)
![IMG_5920](/wp-content/uploads/2018/11/IMG_5920.jpg)
Лідары выпрабавання ўжо некалькі год запар вывучаюць польскую мову на факультатыўных занятках. Не раз яны святкавалі перамогі ў конкурсе чытальнікаў польскай паэзіі. Пажадаем ім поспеху 24 лістапада, калі яны прадставяць Воранаўшчыну на абласным этапе!
![IMG_5936](/wp-content/uploads/2018/11/IMG_5936.jpg)
![IMG_5953](/wp-content/uploads/2018/11/IMG_5953.jpg)
![IMG_5955](/wp-content/uploads/2018/11/IMG_5955.jpg)
![IMG_5956](/wp-content/uploads/2018/11/IMG_5956.jpg)
Марына КАНДРАТОВІЧ.
Фота аўтара.