У Касцюковічах адбылося ўрачыстае адкрыццё XXXIII Дня беларускага пісьменства 13:47 05 сентября 2026

У Магілёўскай вобласці афіцыйна далі старт маштабнаму агульнанацыянальнаму святу. На галоўнай святочнай сцэне Касцюковічаў разгарнуўся грандыёзны тэатралізаваны паказ "Родная мова - мова шчаслівых людзей".
Ва ўрачыстым адкрыцці прынялі ўдзел каля 600 артыстаў у суправаджэнні Нацыянальнага акадэмічнага канцэртнага аркестра Беларусі імя М. Я. Фінберга.


Прывітальны адрас Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкi гасцям і ўдзельнікам перадала намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч.
Міністр інфармацыі Беларусі Дзмітрый Жук уручыў пераможцам прэстыжную Нацыянальную літаратурную прэмію.
Святочныя мерапрыемствы і творчыя сустрэчы працягнуцца да вечара 6 верасня.


Анастасия Одосий
Фото:автора
