“Пасланне Найсвяцейшай Панны Марыi з Фацiмы — шлях да пакаяння”

Духовность 24 июня 17 2360
Заставка Трокелянка

Пад такім дэвізам 7-8 ліпеня ў Тракелях адбудуцца дыяцэзіяльныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Каралевы нашых сем’яў.

7 лiпеня

21.00 — “Нешпары” ў гонар Маці Божай, унясенне фігуры Маці Божай Фацімскай. Даклад на тэму “100-годдзе фацімскіх аб’яўленняў: іх актуальнасць і значэнне для Касцёла і свету” (кс. Віталій Сярко, Санктуарый Шчучына);

22.30 — адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, эўхарыстычная адарацыя і марыйнае чуванне, акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Маці Божай і бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам;

23.30 — падрыхтоўка да святой імшы;

24.00 — святая імша і працэсія з фігурай Маці Божай Фацімскай.

8 лIпеня

02.00 — Ружанец з разважаннем Радаснай таямніцы;

03.00 — вяночак да Божай міласэрнасці з разважаннем;

04.00 — традыцыйныя спевы;

05.00 — канцэрт гурта “OPEN”;

06.00 — гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;

07.00 — падрыхтоўка да святой імшы;

07.30 — святая імша (святары-юбіляры і новапрэзбітары);

09.00 — Ютрань (ранішняя малітва) з супольных тэкстаў аб Маці Божай;

09.30 — падрыхтоўка да святой імшы (выступленне хора “Cantate Domino”);

10.00 — святая імша і акт аддання дыяцэзіі ў апеку Маці Божай, якія правядзе Архіепіскап Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.
Комментарии
voran
Для жадаючых прыняць удзел у пешым паломніцтве.
З г.п.Воранава моладзь, якая возьме ўдзел у начной малітве, выходзіць 7 ліпеня ў 15.30 пасля Святой імші, астатнія вернікі збіраюцца каля касцёла 8 ліпеня да 03.30. Далучайцеся!
Вольга
а пілігрымка з Воранава а якой гадзіне? можа ведаеце?)
Добавление комментария
CAPTCHA
*