З малітвай за родны край і сем’і — у Тракелі

Духовность 11 июля 21 2287

1C9A7001.JPG

DJI_0005.JPG

Толькі на падмурку адзінства можна будаваць будучыню. Гэтая слушная думка стала лейтматывам у другі дзень фэсту. А адзінства, як вядома, пачынаецца з сям’і. Менавіта таму штогод ля абраза Божай Маці аднаўляюць шлюбныя абяцанні. 

1C9A6999.JPG

DJI_0010 (2).JPG

DJI_0012 (2).JPG

DJI_0017.JPG

Суджанцы ўзгадваюць словы, якія кіравалі адзін аднаму перад алтаром, духоўна ўбагачаюцца, чэрпаюць сілы перад цудадзейным абразам на далейшае сумеснае жыццё. Некалькі год запар прымаюць удзел у гэтым абрадзе Генадзь і Алена Чарнавус з Радуні.

1C9A7136.JPG

— Мы зноў прыехалі сюды падзякаваць Маці Божай за дар паклікання, у першую чаргу, суджанства і, канешне ж, бацькоўства. Гэтае месца стала для нас сапраўды мілым кутком, пэўна, такім, аб якім пісаў Якуб Колас. Мы не прапусцілі ніводнай пілігрымкі, я нават цяжарная ішла да нашай нябеснай заступніцы. І нашу дачушку назвалі з мужам у гонар Маці Божай — Марыя, — шчырая і шчаслівая ўсмешка не сыходзіла з твару Алены. — Чаму аднаўляем шлюбныя абяцанні? Пасля абраду мы адчуваем моц, Божае бласлаўленне, падтрымку Марыі. Абавязкова дзякуем за кожны пражыты год (сёлета ў жніўні суджанцы Чарнавус адзначаць 13-ю гадавіну сумеснага жыцця. — Прыкм. аўт.), за тое, што з намі адбывалася. Абавязкова просім блаславіць на будучае, каб жылі толькі з Богам і не сыходзілі з Яго дарогі.

Кульмінацыяй фэсту стала святая імша, якую ўзначаліў Апостальскі нунцый Антэ Ёзіч. Прынялі ў ёй удзел прадстаўнікі мясцовай улады на чале са старшынёй райвыканкама Дзмітрыем Захарчуком, апостальскі візітатар для беларускіх грэка-католікаў архімандрыт Сяргей Гаек, біскупы Беларусі і інш. 

1C9A7016.JPG

—Дзякуючы Маці Божай тракельская святыня становіцца прывабнай для вернікаў, — звярнуўся ў пропаведзі да прысутных Антэ Ёзіч. — Тут яны знаходзяць супакой, надзею, падтрымку пры малітве аб выздараўленні ад розных захворванняў, у тым ліку каранавірусу. Кожны з вас, мяркую, знойдзе сілы, каб да Маці Божай прынесці свае сэрцы, шчыра прасіць яе абараніць ад розных нязгод.

1C9A7021.JPG

1C9A7023.JPG

1C9A7027.JPG

1C9A7033.JPG

1C9A7038.JPG

1C9A7047.JPG

1C9A7051.JPG

Цудадзейны абраз Каралевы сем’яў аздобілі лілеямі прадстаўнікі раённай улады.

— Няхай веліч і значнасць свята адчувае кожны з прысутных і праз стагоддзі гучыць у Тракелях малітва за нашу  краіну і яе народ, за нашу малую радзіму — Воранаўшчыну, — пажадаў землякам Дзмітрый Захарчук.

1C9A7129.JPG

1C9A7134.JPG

Натхнёныя адзінай малітвай, вернікі не спяшаліся пакідаць гасцінныя Тракелі. Па запрашэнні настаяцеля касцёла Юрыя Бяганскага яны прагуляліся па наберажных шасці азёр, палюбаваліся маляўнічымі краявідамі добраўпарадкаванай тэрыторыі.

Мерапрыемствы ў тракельскім касцёле на гэтым не спыняцца. Тут чакаюць ўдзельнікаў велапелігрымак 17 ліпеня з Іўеўскага дэканата, 24 ліпеня — аматараў рыбнай лоўні на конкурсную праграму, а 25 ліпеня, у дзень святога Крыштофа — апекуна вадзіцеляў, — на рэтрафестываль тэхнікі, у якім плануецца ўдзел байкераў і ўладальнікаў рэтрааўтамабіляў.

1C9A7063.JPG

1C9A7069.JPG

1C9A7070.JPG

1C9A7072.JPG

1C9A7083.JPG

1C9A7093.JPG

1C9A7096.JPG

1C9A7097.JPG


1C9A7101.JPG

1C9A7105.JPG

1C9A7117.JPG

1C9A7118.JPG

1C9A7119.JPG

1C9A7120.JPG

1C9A7121.JPG

1C9A7126.JPG

1C9A7140.JPG

1C9A7148.JPG

1C9A7160.JPG

DJI_0019 (2).JPG

DJI_0020 (2).JPG

1C9A7172.JPG

1C9A7166.JPG

1C9A7173.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота аўтара і Сяргея ГРЫЧЫКА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*