Духмяныя дранікі, лялька-берагіня, вырабы з саломы... Чым здзіўлялі культработнікі гасцей у другі дзень XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур у Гродне?

Землякі прыгатавалі гару дранікаў. Смачная страва па рэцэптах продкаў знікала з талеркаў імгненна. "Як у бабулі!" - хвалілі дранікі гродзенцы смакуючы.


А якую прыгожую ляльку-берагіню змайстравала Галіна Мялько, майстар народных і мастацкіх рамёстваў! Апранутая ў традыцыйнае аддзенне Гродзеншчыны, з бусламі на рукавах кашулі і кветкай-сімвалам фестывалю ў руках выраб прыцягваў увагу. На фартуху лялькі майстрыца вышыла сімвал берагіні, а таксама аленя, які з'яўляецца сімвалам Гродна.
Умеліцы Воранаўскага аддзела рамёстваў і народнай культуры ў дадатак далі жадаючым майстар-класы па саломапляценні і выцінанцы. І парадавалі выстаўкай-продажам вырабаў, зробленых з любоўю.

