Смаргоншчына запрашае ўсіх ахвочых 19 жніўня на фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»
![Смаргоншчына запрашае ўсіх ахвочых 19 жніўня на фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва» Смаргоншчына запрашае ўсіх ахвочых 19 жніўня на фестываль-кірмаш «Кераміка Крэва»](https://grodnonews.by/upload/resize_cache/iblock/64f/924_560_2/ki1j0kjgj5njtfd3sw317rnferzzq8uk.jpg)
На кірмашы можна будзе не толькі набыць цудоўныя вырабы керамістаў ды іншых рамеснікаў, але і зрабіць нешта сваімі рукамі падчас майстар-класаў, распавялі ва ўпраўленні культуры аблвыканкама.
У межах фестываля наведнікі могуць узяць удзел у сярэднявечных забавах, у панараме падзей Першае сусветнае вайны, у конным рыцарскім турніры, у экскурсіях краязнаўчага музея Крэўскае сярэдняе школы. Апрача гэтага, удзень можна будзе паслухаць песні розных ансамляў: «Вечарынка», «Хутарок», «Жытніца», «Бліскавіца», а ў вечары адбудзецца канцэрт «PerfomanceShowStudio», дыскатэка ды фаер-шоу ўнутры замка.
![photo_2023-08-11_11-26-48.jpg](https://grodnonews.by/upload/medialibrary/237/l7bnm82tjlhrtxz87jsa9gps24wgtghm.jpg)
https://grodnonews.by/