29 красавіка на базе ДУА «Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова» прайшоў савет аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама
Цёпла і гасцінна з пышным караваем і прывітальным танцам сустракалі гасцей навучэнцы школы. На працягу 2005-2009 гг. ўстанова адукацыі мела статус этнашколы-сада. Школа ўдзельнічала ў інавацыйным праекце “Этнашкола Панямоння”, былі распрацаваны вучэбныя праграмы па далучэнні навучэнцаў да культуры роднага краю. З таго часу сабрана шмат краязнаўчага матэрыялу, які выкарыстоўваецца ў адукацыйным працэсе. Нягледзячы на тое, што зараз назва школы змянілася, традыцыі і дух этнашколы засталіся, работа ў гэтым накірунку працягваецца.
У 2021 годзе была складзена Праграма работы ўстановы адукацыі ў этнакультурным накірунку “Ганарымся мінулым, цэнім сучаснае і працуем для будучага”, разлічаная на 2021-2024 гады. У 2021/2022 навучальным годзе школа працавала ў праекце “#МЫнашчадкі”. Напрамкі работы ў — аздабленне ўстановы адукацыі ў этнастылі, знаёмства з традыцыямі і звычаямі, народнымі святамі і абрадамі.
Дырэктар школы Надзея Іванаўна Юшэвіч у час экскурсіі па школе расказала калегам аб дзейнасці калектыву ў краязнаўча-этнаграфічным накірунку, запрасіла ўдзельнікаў мерапрыемства на дэгустацыю страў беларускай нацыянальнай кухні.
Для гасцей быў прадстаўлены фрагмент “Дзіцячых вячорак”, якія падрыхтавалі выхаванцы другой інтэграванай групы. На танец “Полька” маленькія артысты запрасілі і гасцей. Госці пазнаёміліся з мадэлямі “Тэатра моды”, якія прадставілі калекцыі льняных касцюмаў з выкарыстаннем сучаснага дызайну. Дадзены праект накіраваны на захаванне і традыцый народнага касцюма.
На базе ўстановы адукацыі ўжо 33 гады існуе этнагарафічны музей, у якім сабраны багаты краязнаўчы матэрыял, арганізоўваюцца фальклорныя святы і абрады. Тут юныя артысты клуба “Спадчына” (пад кіраўніцтвам В.У. Коцік) парадавалі гасцей паказам абрада “Заручыны”, які быў вельмі папулярны на Забалаччыне ў другой палове ХХ стагоддзя.
Настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Л.П. Мар’янская пазнаёміла гасцей з дасягненнямі педагогаў і навучэнцаў у краязнаўча-даследчым і праектным накірунку.
Немагчыма ўявіць вывучэнне гістарычнай і культурнай спадчыны роднага краю без ваеннай тэматыкі ў гісторыі малой радзімы. Ей прысвечана экспазіцыя “Генацыд беларускага народа”.
Вельмі ўразіла прысутных экспазіцыя “Выцінанка”, дзе прадстаўлены работы членаў аб’яднання па інтарэсах “Творчая майстэрня” (кіраўнік А.В. Юндзіл).
Падчас экскурсіі па школе дырэктар звярнула ўвагу на тое, што з 1 верасня 2022/2023 н.г. школе прысвоена імя Я.Н.Карпянкова — выдатнага педагога, заслужанага работніка народнай адукацыі Беларускай ССР, і падзялілася планамі на будучае — зрабіць экспазіцыю, прысвечаную Яўгенію Навумавічу Карпянкову.
Далей кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна разглядалі пытанні, заяўленыя ў плане работы.






Валянціна КОЦІК,
намеснік дырэктара
ДУА «Забалацкая сярэдняя школа імя Я.Н.Карпянкова».
