Тыдзень культуры “Суквецце талентаў воранаўскага краю” завяршыўся 19 жніўня ў Радуні VII адкрытым раённым фэстывалем “Песні Воранаўшчыны маёй” (Фота)

19 августа 18 2263
IMG_1657

Раніцой у гонар жыхароў гарадскога пасёлка  адбылася ўрачыстая імша ў касцёле Маці Божай Ружанцовай і ў царкве святой прарадобнай Еўфрасінні Полацкай. Маліліся за здароўе працавітых і таленавітых людзей, што жывуць ў згодзе на нашай прыгожай роднай зямлі, маліліся за мір і працвітанне роднай Беларусі.

А потым жыхары і госці Радуні сабраліся на ўтульнай і расквечанай плошчы, дзе іх сардэчна вітаў і пажадаў шчасця, дабрыні, дабрабыту ў кожнай сям’і старшыня раённага выканачаўга камітэта Мікалай Розум.

IMG_1676

IMG_1607 IMG_1611 IMG_1613 IMG_1614 IMG_1617 IMG_1619 IMG_1620 IMG_1628 IMG_1629 IMG_1632 IMG_1634 IMG_1635 IMG_1636 IMG_1640 IMG_1641 IMG_1642 IMG_1645 IMG_1646 IMG_1648 IMG_1649 IMG_1650 IMG_1652 IMG_1653 IMG_1654

 

Гонар адкрыць фэст выпаў ансамблю песні і танца “Эйшышчане” цэнтра культуры Шальчынінкскага раённага самакіравання Літоўскай Рэспублікі. Польскія, літоўскія песні ў выкананіі эйшышчан прыйшліся па сэрцы кожнаму з гледачоў, а танец “абэрак” асабліва спадабаўся прадстаўнікам старэйшага ўзросту і нагадаў ім маладосць.

IMG_1683 IMG_1684 IMG_1686 IMG_1688 IMG_1690 IMG_1692 IMG_1696 IMG_1697 IMG_1701 IMG_1703 IMG_1709

— Такія святы, як сёння ў Радуні, яднаюць народы, яны вельмі патрэбныя людзям. Хай жа ў вас і ў нас усё будзе добра, — падзялілася ўражанннямі старшыня Шальчынінкскага беларускага цэнтра “Раніца” Рэгіна Дмухоўская.

Шмат радасці падарылі радунцам і калектывы народнай творчасці нашага раёна. “Зараніца”, “Лявоны”, Рэчанька”, “Радунскія хлопцы”… што ні гурт, то свае адметныя фарбы ў касцюмах і свой музычны каларыт.

IMG_1658 IMG_1660 IMG_1662 IMG_1663 IMG_1664 IMG_1669 IMG_1670

Калі ж на святочнай сцэне пачалі выступаць юныя артысты, то твары гледачоў яшчэ больш пацяплелі і папрыгажэлі, апладысментам і воклічам “брава”, здавалася, не будзе і канца. 

IMG_1786 IMG_1787 IMG_1790 IMG_1791 IMG_1793 IMG_1796 IMG_1799 IMG_1803 IMG_1804 IMG_1807 IMG_1815 IMG_1819 IMG_1820 IMG_1821 IMG_1823 IMG_1826 IMG_1831 IMG_1832 IMG_1834 IMG_1839 IMG_1840 IMG_1850 IMG_1852 IMG_1855 IMG_1857 IMG_1859 IMG_1865

Канцэрт аматараў песні з Іўеўскаг раёна, а таксама воранаўскіх выканаўцаў эстраднай песні “Рэтра-80-х”таксама надоўга запомніца радунцам сваёй самабытнасцю і прафесіяналізмам.

Завяршыў песенны фэст-марафон, а доўжыся ён больш за восем гадзін, народны ансамбль народнай песні і танца “Гуляй, душа!” з Мінска.  І светлы настрой панаваў у радунцаў як пад час выступлення сталічных артыстаў, так і на святочнай дыскатэцы.

IMG_1906 IMG_1912 IMG_1914 IMG_1919 IMG_1922 IMG_1924 IMG_1927 IMG_1928 IMG_1931 IMG_1935 IMG_1936

Песні і музыка гучалі не толькі са святочнай сцэны, але і на польскім,беларускім, літоўскім, рускім і цыганскім нацыянальных падворках, якія арганізавалі і прадставілі работнікі культуры.

IMG_1711 IMG_1713 IMG_1717 IMG_1719 IMG_1721 IMG_1725 IMG_1728 IMG_1730 IMG_1735 IMG_1742 IMG_1744 IMG_1749 IMG_1754 IMG_1756 IMG_1757 IMG_1760 IMG_1767 IMG_1770 IMG_1774 IMG_1777

IMG_1871 IMG_1872 IMG_1876 IMG_1877 IMG_1879 IMG_1885 IMG_1886 IMG_1888 IMG_1890 IMG_1891 IMG_1896 IMG_1899

На працягу ўсяго гэтага яркага свята працалі гандаль, дзіцячыя атракцыёны, багаты выбар розных рэчаў быў і ў горадзе майстроў.

 

IMG_1582 IMG_1584 IMG_1587 IMG_1588 IMG_1590 IMG_1596 IMG_1603

 

Вікенцій ЯКОВіЧ.

Фота Вольгі МЕЛЬКО.    
Добавление комментария
CAPTCHA
*