Моцная сям’я — на падмурку веры

11 июля 26 74
2F1A7452.JPG

Да цудадзейнага абраза ў Тракелях вернікі ўскладаюць свае малітвы, пажаданні і надзеі. Маці Божая нясе спрадвечную праўду дабра, міласэрнасці і любові, дапамагае аб’ядноўваць прадстаўнікоў розных пакаленняў, сем’і.

Некалькі гадоў запар у Тракелях падчас фэсту праводзіцца абрад адраджэння суджанскіх абяцанняў. Мужчыны і жанчыны, гледзячы адзін аднаму ў вочы, дзякуюць за лепшыя моманты сумеснага жыцця і просяць прабачэння, пакідаючы ў мінулым крыўды і сумненні, абяцаюць і надалей ісці па жыццёвай дарозе поруч. Вось і сёлета дзясяткі пар акружылі алтар і звярнуліся з малітвай да Маці.

2F1A7432.JPG

2F1A7438.JPG

2F1A7439.JPG

2F1A7442.JPG

2F1A7445.JPG

2F1A7448.JPG

2F1A7449.JPG



2F1A7467.JPG

Часлаў і Марына Палітарчык з Мінойтаў Лідскага раёна:

—Разам мы ўжо 41 год, выхавалі траіх дзетак. Дачушкі падаравалі чатырох унукаў. Сын пайшоў за Богам, жыве і прапаведуе ў Аўстрыі. Я (Марына) прыйшла да веры, дзякуючы свайму мужу: у самыя цяжкія хвіліны ён, паказваючы прыклад, ставаў на калені і звяртаўся да Бога. За гэта я вельмі яму ўдзячна.

Кожны год стараемся адведаць нябесную Матулю, падзякаваць ёй за ўсё. Молімся за родных і блізкіх. Адна з дачок жыве ў Германіі, дзе адносіны да веры значна адрозніваюцца ад поглядаў у Беларусі. Але вера жыве ў сэрцы — і гэта галоўнае.

Моц сям’і, як сёння зазначыў святар, будуецца на фундаменце веры.

У сям’і, мы лічым, патрэбны ўзаемапавага, цярпенне, неабходна заўсёды гаварыць “прабач”, слухаць адзін аднаго.

2F1A7484.JPG

Юзаф і Яніна Марцэвіч з Ліды:

—У наступным годзе наша сям’я будзе святкаваць залатое вяселле. Гэтыя гады мы прайшлі з ЛЮБОЎЮ да Бога і КАХАННЕМ. Мы жадаем, каб у кожнай сям’і ўзаемаадносіны былі бласлаўлёныя.

Без сваркі не можа быць сямейнае жыццё, але патрэбна мірыцца чым хутчэй. Гэтаму вучым сваіх сына і дачку — у іх свае сем’і ўжо. Наша жыццё напоўнілі радасцю восем унукаў, самай маленькай толькі паўтары гадочкі.

2F1A7451.JPG

2F1A7458.JPG

2F1A7461.JPG

Галіна ШЛЕМПА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*