Навучэнцы Паляцкішскай школы далучыліся да рэспубліканскай добраахвотнай грамадскай акцыі “Дай лесу новае жыццё!”

Сёлета яна праходзіць у Беларусі з 21 сакавіка па 12 красавіка і прысвечана Году добраўпарадкавання і 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
Атрад валанцёраў працаваў на тэрыторыі Беняконскага лясніцтва паблізу вёскі Драбішуны. Падчас працоўнага дэсанту намаганнямі навучэнцаў высаджаны сеянцы сасны звычайнай на плошчы 2,1 га лесу.
За добрасумленную працу словы падзякі валанцёрам выказалі ляснік Вячаслаў Іванавіч Собаль і майстар лесу Часлаў Сцяпанавіч Масель.
Пройдуць гады, дзесяцігоддзі, і маленькія сеянцы стануць маладым лесам, які будзе ўпрыгожваць беларускую зямлю.



Іван ГАБІС,
настаўнік Паляцкішскай базавай школы.
