Памяці ветэрана. Экспазіцыя ў гонар земляка

16 января 23 636
Памяці ветэрана. Экспазіцыя ў гонар земляка

Год гістарычнай памяці Пагародзенская сярэдняя школа завяршыла знакавым мерапрыемствам — адкрыццём экспазіцыі музея, прысвечанай ветэрану Вялікай Айчыннай вайны Уладзіміру Мармышу.

Напрацягу ўсяго мінулага года, які праходзіў у нашай краіне пад знакам захавання гістарычнай памяці, кіраўнік школьнага музея Ганна Уладзіславаўна Юшко разам з выхаванцамі аб’яднання па інтарэсах “Пошук” удзялілі шмат увагі пошуку дадатковай інфармацыі пра ветэранаў і удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія жылі на тэрыторыі Пагародзенскага сельсавета. Вынікам карпатлівай працы і стала з’яўленне ў музеі баявой славы новай экспазіцыі, прысвечанай ветэрану-земляку У.І. Мармышу. Некалькі гадоў яны з жонкай жылі ў сваёй дачкі ў нашым аграгарадку. У 2019 годзе ветэрана не стала, але памяць аб ім засталася.

З 16-ці год Уладзімір Мармыш быў партызанскім сувязным. Пасля вызвалення Беларусі прызваны ў 117-ю стралковую дывізію дзеючай арміі. Удзельнічаў у вызваленні Варшавы, баях на тэрыторыі Германіі. Сяржант Мармыш узнагароджаны медалямі «За адвагу», «За вызваленне Варшавы», «За ўзяцце Берліна», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.». Сваімі ўспамінамі ветэран часта дзяліўся з вучнямі і настаўнікамі на сустрэчах, арганізаваных у школе. Размовы і ўспаміны стараліся занатаваць, каб захаваць для нашчадкаў. Дачка ветэрана Наталля Уладзіміраўна Багдзевіч адклікнулася на просьбу выхаванцаў аб’яднання “Пошук” і перадала ў музей яго ўзнагароды, дакументы ваенных часоў. Гэтыя рэчы і сталі асновай новай экспазіцыі, якую адкрылі напрыканцы снежня. На адкрыцці прысутнічалі і шматлікія госці: загадчык сектара ідэалагічнай работы і па справах моладзі Воранаўскага райвыканкама Л.А. Сідаровіч,старшыня раённага савета ветэранаў Л.К. Сазон, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Воранаўскага райвыканкама Л.І. Запаснік, настаўнікі ўстаноў адукацыі раёна.

Падчас зімовых канікул музей наведалі праўнукі Уладзміра Мармыша з Мінску. Члены аб’яднання «Пошук» з задавальненнем правялі для іх экскурсію.

изображение_viber_2023-01-11_09-08-50-235.jpg

изображение_viber_2023-01-11_09-09-46-847.jpg

Ганна ВАЙЦЯХОЎСКАЯ, вучаніца Пагародзенскай СШ.

Добавление комментария
CAPTCHA
*