Песни, хороводы, венки и хорошее настроение. В Вороновском районе отпраздновали "Купалье"

07 июля 24 733
1C9A7093.JPG
Яскравым сведчаннем жывой сувязі пакаленняў стала свята Купалле. Увечары 6 ліпеня яго адсвяткаваі ў Воранаве і Забалаці, а крыху раней — у аграгарадку Пагародна. Жыхары і госці населеных пунктаў ўспомнілі даўнія купальскія традыцыі і пагрузіліся ў магічную атмасферу свята, якое разгарнулася на ўлонні прыроды каля азёр.

Гульні, забавы, карагоды, конкурсы і прыемныя сюрпрызы, падрыхтаваныя работнікамі Забалацкага ЦКіД, парадавалі ўсіх прысутных. Асаблівы ажыятаж выклікалі пошукі папараць-кветкі, бо таго, хто знойдзе яе ў купальскую ноч, чакае шчасце і багацце. Знайшла гэту чароўную кветку ўдзельніца свята Аляксандра Пецюкевіч. Не абышлося ў гэты вечар без спускання дзяўчатамі вянкоў на ваду, так яны варажылі на суджанага.  Знайшлося нямала тых, кто скакаў праз купальскае вогнішча. Лічыцца, што той, хто вышэй скокне, будзе больш паспяховым альбо ачысціцца ад злога, засцеражэ ад немачы, урокаў.

Прыемным працягам свята ў Забалаці стала канцэртная праграма ўдзельнікаў вакальнай групы «Чароўны мікрафон», народнага ансамбля народнай песні «Даўніна» і інструментальнага ансамбля «Крыніца» з Геранён.

Купалле падарыла незабыўныя ўражанні і яшчэ раз нагадала пра тое, што мы, беларусы, не забываем сваю гісторыю, зберагаем народныя традыцыі і абрады, перадаючы іх з пакалення ў пакаленне. Наша Беларусь — музычная, самабытная і культурная краіна.

г.п. Вороново

1C9A7098.JPG
1C9A7101.JPG
1C9A7107.JPG
1C9A7145.JPG
1C9A7108.JPG
1C9A7112.JPG
1C9A7109.JPG
1C9A7136.JPG
1C9A7148.JPG
1C9A7139.JPG
1C9A7163.JPG
1C9A7166.JPG
1C9A7168.JPG
1C9A7171.JPG
1C9A7155.JPG
1C9A7177.JPG
1C9A7175.JPG
1C9A7186.JPG
1C9A7197.JPG
1C9A7199.JPG
1C9A7205.JPG
1C9A7201.JPG
1C9A7231.JPG
1C9A7211.JPG
1C9A7235.JPG
1C9A7244.JPG
1C9A7247.JPG
1C9A7249.JPG
1C9A7255.JPG
1C9A7251.JPG
1C9A7259.JPG

аг. Заболть

13.jpg
2.jpg
1.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
7.jpg
8.jpg
9.jpg
10.jpg
11.jpg
12.jpg
14.jpg

Юлія ЛЫШЧЫК, студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы.

Фота аўтара і Сяргея Грычыка.


Добавление комментария
CAPTCHA
*