Славім хлебаробаў, зямлю, збажыну. Першымі ў Прынёманні “Дажынкі-2023” адзначылі варанаўчане

25 августа 23 1136

1C9A5644.JPG

Першымі ў Прынёманні і з асаблівым размахам адзначылі варанаўчане “Дажынкі-2023” — галоўнае сакральнае свята беларусаў, прысвечанае сканчэнню жніва. У райцэнтры за плённую працу на жніўных палях аддзячылі лепшых працаўнікоў вёскі.

Важкі раённы каравай — вынік сумеснай стваральнай працы хлебаробаў васьмі сельгаспрадпрыемстваў Воранаўшчыны. З усмешкамі на тварах і пачуццём годна выпаўненага абавязку героі жатвы крочылі да галоўнай пляцоўкі раённага фестывалю працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2023” пад гучныя апладысменты і радасныя воклічы. Уперадзе — калектывы-лідары жатвы. Гэта хлебаробы сельгаспрадпрыемства “Больцішкі”, якія намалацілі 7 414 тон пры ўраджайнасці 66,8 ц/га, “Гіркі” (12 317 т, 50,5  ц/га) і “ГМК-Агра” (12 171 т, 45,6 ц/га).

1C9A5646.JPG

1C9A5647.JPG

1C9A5656.JPG

1C9A5659.JPG

1C9A5668.JPG

1C9A5684.JPG

Разам з варанаўчанамі сапраўдных гаспадароў свята віталі госці — дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Маркевіч, прадстаўнікі Гродзенскага мясакамбіната, Лідскага малочна-кансервавага камбіната і Лідахлебапрадукта.

— Уборачная кампанія — заўсёды сур’ёзны экзамен для хлебаробаў. І сёлета яна выставіла рэальныя адзнакі арганізатарскім здольнасцям кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў, праверыла ўменні механізатараў і надзейнасць уборачнай тэхнікі, — адкрыў урачыстасць старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук. — Жатву-2023 нельга назваць лёгкай. Халодная вясна, засушлівы пачатак лета, дажджівы ліпень, які расцягнуў  тэрміны заканчэння ўборкі, — усё гэта стала няпростым экзаменам для працаўнікоў хлебнай нівы. Нашы аграрыі вытрымалі яго годна — сабралі амаль 89 тысяч тон збожжавых каласавых культур. Дзякуй вам, дарагія земляробы, за вашу нялёгкую працу, за вернасць прафесіі і традыцыям хлебаробаў. Няхай з года ў год цяжэе хлебны колас на нашых нівах і багацее родная зямля.

Як заведзена ў беларусаў, хлеб з першага намалоту ўручылі гаспадару — главе раёна. Каб землякі былі здаровымі, дужымі і багатымі, іх абсыпалі залацістым духмяным зернем. Каб і надалей палі былі ўрадлівымі, а ў сем’ях панаваў дабрабыт, хлеб асвяцілі праваслаўны і каталіцкі святары Ігар Валошын і Генрык Яблонскі.

1C9A5705.JPG

1C9A5718.JPG

1C9A5722.JPG

1C9A5734.JPG

1C9A5747.JPG

1C9A5750.JPG

1C9A5753.JPG

1C9A5758.JPG

1C9A5764.JPG

1C9A5773.JPG

1C9A5778.JPG

1C9A5780.JPG

1C9A5794.JPG

1C9A5797.JPG

Пад гучныя апладысменты прысутных на галоўную сцэну фэсту адзін за адным падымаліся хлебаробы — маладыя, прыгожыя, сціплыя, узрушаныя пашанай!

Канешне ж, у першую чаргу атрымалі заслужаныя дыпломы лідары жніва — дырэктар Анджэй Вількевіч і выконваючы абавязкі галоўнага агранома Вадзім Страчынскі з КСУП “Больцішкі”, дырэктар Тадэвуш Мушынскі і галоўны аграном Дзмітрый Хшаноўскі з КСУП “Гіркі”, дырэктар Аляксей Мялько і галоўны аграном Уладзімір Стэцэвіч з СУП “ГМК-Агра”. Асобныя словы падзякі першы намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ясінскі адрасаваў людзям ад зямлі. Лепшым супрацоўнікам сельгаспрадпрыемстваў уручыў заслужаныя ўзнагароды і грашовыя прэміі. Іх атрымалі камбайнеры Валяр’ян Козар, Дзяніс Бандалевіч, Дзмітрый Козар, Катажына Наймовіч з “ГМК-Агра”, Уладзімір Орда з “Місявіч”, Аляксандр Дзянькоўскі і Павел Супрановіч з “Гірак”, Валерый Шадзюль з э/б “Пагародна; вадзіцелі Іосіф Зубовіч  і Станіслаў Салабуда з “Місявіч”, Часлаў Вайткевіч з “Эліт-Агра Больцінікі”, Міраслаў Былінскі з э/б “Пагародна”, Віталій Кель з э/б “Кастрычнік”, Віктар Лукашэвіч з “Гірак”; аператары зернасушыльных установак Валерый Андруконіс з “Доцішак”, Алег Васкабой з “ГМК-Агра” і Валерый Селіверстаў з “Эліт-Агра Больцінікі”. Граматы старшыні Пастаяннай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктару Тубілевічу з “Больцішак”, Паўлу Дзюку з “Эліт-Агра Больцінікі” і Уладзіславу Юшы з “ГМК-Агра” ўручыў Аляксандр Маркевіч.

Віншуем вас, землякі, і дзякуй за хлеб!

1C9A5802.JPG

1C9A5806.JPG

1C9A5823.JPG

1C9A5863.JPG

1C9A5866.JPG

1C9A5890.JPG

1C9A5895.JPG

1C9A5901.JPG

1C9A5905.JPG

1C9A5910.JPG

1C9A5928.JPG

1C9A5930.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА

і аўтара.


Добавление комментария
CAPTCHA
*