У г.п. Радунь прайшоў IХ адкрыты раённы фестываль народных традыцый і мастацтва “Кола сяброўства”

15 августа 21 2003
1C9A9925.JPG
Непаўторныя “Лявоны”, вясельныя гулянні, горад майстроў і добрыя ўсмешкі землякоў. У мінулую нядзелю дзявяты раз шмат-нацыянальная Радунь сустракала ўдзельнікаў раён-нага фестывалю народных традыцый і мастацтва, які з’яўляецца адным з самых цікавых у разнастайнай палітры брэндавых мерапрыемстваў Воранаўшчыны.

1C9A9929.JPG
1C9A9910.JPG
1C9A9935.JPG
1C9A9936.JPG
1C9A9951.JPG
1C9A9953.JPG

Па традыцыі ў мясцовых святынях прайшлі службы за яднанне народаў з удзелам шматлікіх вернікаў. Культура і рэлігія служаць адной мэце — несці мір і высокія духоўныя каштоўнасці, захоўваць традыцыі продкаў.

Прывітаў суайчыннікаў і адкрыў фестываль старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук.

— У Год народнага адзінства свята песень, абрадаў і звычаяў вучыць кожнага з нас паважаць свае карані, з пашанай ставіцца да мінуўшчыны і ствараць атмасферу талерантнасці ў грамадстве. Стагоддзямі на Воранаўшчыне фарміраваўся ўнікальны характар этнакультурнага добрасуседства розных народаў. Гэтае свята — сімвал дружалюбнасці і адкрытасці не толькі нашага раёна, але і краіны ў цэлым. Жадаю ўсім прысутным моцнага здароўя, міру, дабрабыту і добрага настрою на святкаванне, а фестывалю — росквіту!

1C9A9967.JPG
1C9A9968.JPG
1C9A9978.JPG
1C9A9985.JPG
1C9A9995.JPG

У шэсці пад флагамі розных краін работнікі культуры прадэманстравалі нацыянальныя касцюмы і ручнікі як галоўныя атрыбуты побыту чалавека. Менавіта яны адлюстроўваюць гісторыю народа, яго дух, творчае натхненне.

— Радунь — шматнацыянальны паселак. Больш за дзве тысячы беларусаў, палякаў, рускіх, яўрэяў, цыган знайшлі ў гэтым куточку свой родны дом. Свята заклікана засведчыць мір і згоду, павагу і ўзаемаўзбагачэнне розных традыцый, якія здаўна існуюць на нашай зямлі. Радунцы заўсёды чакаюць фестываль і рады сустракаць гасцей, — падкрэсліў старшыня мясцовага сельвыканкама Андрэй Шынковіч.

Гучным, віртуозным і пранікнёным выкананнем музычных твораў на беларускай, рускай, польскай і літоўскай мовах распачаў канцэртны вянок народны ансамбль народнай музыкі “Лявоны”. Задаволеныя гледачы, сярод якіх, хачу зазначыць, былі прадстаўнікі розных пакаленняў, кожны выступ прымалі бурнымі апладысментамі. Песенную эстафету перанялі калектывы і выканаўцы аматарскай творчасці нашага раёна і са Шчучыншчыны. “Кола сяброўства” папоўніла фолк-група “Гуляй, бульбаш!”

1C9A9894.JPG
1C9A9895.JPG
1C9A9891.JPG
1C9A0001.JPG
1C9A0007.JPG
1C9A0012.JPG
1C9A0013.JPG
1C9A0018.JPG
1C9A0035.JPG

Конкурс на лепшае нацыянальнае падвор’е, якіх сёлета было восем, раскрыў вясельныя традыцыі народаў. Разнастайныя тэматычныя атрыбуты, рэлігійныя абрады, кулінарныя шэдэўры, каларытныя танцы — каб змяніць краіну, дастаткова было зрабіць некалькі крокаў. Умоўнае спаборніцтва завяршылася перамогай беларускага падвор’я, якое прадставілі Нацкая і Доцішская ўстановы культуры.

Нацыянальныя падворкі — бясспрэчная асаблівасць фестывалю, але не адзіная. Горад майстроў часткова адлюстраваў цуды чалавечай працы і фантазіі ў розных тэхніках і з выкарыстаннем разнастайных матэрыялаў. Выстава-продаж не пуставала. Карысталіся попытам скураныя вырабы, з дрэва, канзашы з атласных стужак і іншыя.

“Класна!” — характарызавалі адпачынак дзеці, якія віхурылі ля надзімных атракцыёнаў і час ад часу ўтваралі чэргі за салодкімі прысмакамі. Дарослыя ж раз-пораз змянялі культурную праграму адпачынку ля сцэны на плошчы на сяброўскія размовы пад ценем дрэў у парку за столікамі. Моладзь на вуліцах святочнага пасёлка ажывілася бліжэй да вечара — іх чакалі дыскатэка і пенна-лазернае шоу.

1C9A0036.JPG
1C9A0041.JPG
1C9A0045.JPG
1C9A0056.JPG
1C9A0077.JPG
1C9A0079.JPG
1C9A0090.JPG
1C9A0098.JPG
1C9A0100.JPG
1C9A0108.JPG
1C9A0115.JPG
1C9A0123.JPG
1C9A0125.JPG
1C9A0145.JPG
1C9A0148.JPG
1C9A0153.JPG
1C9A0160.JPG
1C9A0168.JPG
1C9A0172.JPG
1C9A0181.JPG
1C9A0205.JPG
1C9A0209.JPG
1C9A0225.JPG
1C9A0229.JPG
1C9A0243.JPG
1C9A0251.JPG
1C9A0263.JPG
1C9A0273.JPG
1C9A0281.JPG
1C9A0289.JPG
1C9A0293.JPG
1C9A0310.JPG
1C9A0316.JPG
1C9A0320.JPG
1C9A0323.JPG
1C9A0326.JPG
1C9A0332.JPG
1C9A0343.JPG
1C9A0347.JPG
1C9A0354.JPG
1C9A0365.JPG

Удзельнікі свята дзеляцца ўражаннямі

Сям’я Казлоўскіх з Начы:

— Вяскоўцам у летні перыяд цяжка знайсці час, каб адпачыць такім чынам. Але сёння ўдала прыпаў выхадны. Мы працуем у КСУП “Доцішкі”. На фэст прыехалі не толькі для папаўнення фізічных і духоўных сіл, але і каб падтрымаць землякоў-працаўнікоў культуры. Цікава, эмацыйна, запамінальна!

Марыя Дзмітрук з Радуні:

— Стараемся не прапускаць такія падзеі. Гэта добрая магчымасць насычана бавіць час, сустрэцца з калегамі, так як зараз у мяне водпуск па догляду за дзіцем. Цікава назіраць, як растуць і развіваюцца выхаванцы мясцовай школы мастацтваў, дзе працую. Сёння, як і заўсёды, хлопцы і дзяўчаткі выступілі годна. Таму пацверджанне — апладысменты гледачоў. Малайцы, так трымаць!

Ганна Вікенцьеўна Грэмза з Радуні:

—Я — заўзятая прыхільніца “Лявонаў”. Такімі гуртамі ганарыцца не толькі Воранаўшчына, але і краіна. Хоць і працавала бухгалтарам у радунскім калгасе, але з маладосці заўсёды падтрымлівала культурны лад жыцця. На фестываль прыйшлі з сяброўкамі. Проста далоні збілі і голас амаль страцілі воклічамі “брава!” — так хочацца аддзякаваць артыстам.

На фестывалі пабывалі Галіна ШЛЕМПА

і Алег БЕЛЬСКІ (фота).



Добавление комментария
CAPTCHA
*