У Канвелішскім навучальна-педагагічным комплексе адбылася прэзентацыя зборніка вершаў педагогаў і вучняў раёна “Воранаўшчына лірычная”

04 июля 22 886

1C9A3218.JPG

У выданне ўвайшлі філасофскія, лірычныя, патрыятычныя вершы паэтаў-аматараў. Кніга належыць да серыі “Мая “Воранаўшчына”, што заснавана ў цякучым годзе. Яна змагла ўбачыць свет дзякуючы ўдзелу Воранаўскага райвыканкама і фінансавай падтрымцы КСУП “Больцішкі”.

1C9A3215.JPG

1C9A3227.JPG

1C9A3229.JPG

У цесным сяброўскім коле цёпла і хораша яе прэзентавалі. Радасць стварэння ўнікальнай для воранаўскай зямлі кнігі раздзялілі старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук, старшыня райсавета дэпутатаў Алена Ганевіч, прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, члены Саюза пісьменнікаў Беларусі Руслан Казлоўскі і Аліна Сабуць, якая, дарэчы, за праслаўленне Воранаўшчыны атрымала Падзяку старшыні райвыканкама. Таксама прысутнічалі прадстаўнікі мясцовай улады, арганізацый сельсавета, студэнты ГрДзУ, школьнікі і неабыякавыя да лірычнага радка землякі.

Са сваім творчым шляхам і вершамі слухачоў пазнаёмілі педагогі — Наталля Якжык, Валянціна Коцік, Ірэна Казлоўская, Люцыя Нос, Рамуальд Бень, Надзея Адамчык, Яніна Пратасевіч і навучэнцы — Даніла Трахімчык, Паліна Станкевіч і Сандра Сварабовіч, а таксама студэнты, сярод якіх былі выхадцы з нашага раёна — Кацярына Някрэвіч і Ангеліна Янкелайць.

 1C9A3236.JPG

1C9A3240.JPG

1C9A3261.JPG

1C9A3265.JPG

1C9A3276.JPG

1C9A3309.JPG

1C9A3326.JPG

1C9A3332.JPG

1C9A3342.JPG

1C9A3364.JPG

1C9A3368.JPG

1C9A3376.JPG

1C9A3395.JPG

1C9A3398.JPG

1C9A3413.JPG

1C9A3432.JPG

1C9A3513.JPG

Падрабязней чытайце на старонках “ВГ”.

Добавление комментария
CAPTCHA
*