У Воранава прайшоў раённы этап рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка-2024”

10 мая 24 248

изображение_viber_2024-05-10_16-46-32-654.jpg
  Ужо некалькі год запар дэкламатарскае спаборніцтва перамясцілася на анлайн-пляцоўку. Вучні разам з настаўнікамі запісваюць сваё выступленне на відэа і змяшчаюць яго на інтэрнэт-пляцоўцы. Журы праглядае работы і дае адзнаку выразнасці чытання канкурсантаў, змястоўнасці падабранага матэрыялу, артыстызму, знешняму выгляду выканаўцаў.

Сёлета свае здольнасці вырашылі праверыць пяцьдзясят вучняў з усіх школ раёна. Спаборнічалі ў сваіх узроставых катэгорыях. Найбольш актыўнымі былі навучэнцы пачатковай школы (23 удзельнікі). Многія дэкламатары стварылі цікавыя вобразы, якія адпавядалі выбранай тэматыцы твора. Гучалі вершы і ўрыўкі з паэмаў і раманаў Якуба Коласа, Петруся Броўкі, Пімена Панчанкі, Уладзіміра Караткевіча, Сяргея Грахоўскага і многіх іншых. Краналі і пранікалі ў сэрца радкі, напоўненыя любоўю да Айчыны, роднай мовы, гонарам за подзвіг нашых дзедаў і прадзедаў падчас Вялікай Айчыннай вайны. Выклікалі добрую ўсмешку байкі, якія хораша, дзесьці з дзіцячай наіўнотай чыталі малодшыя школьнікі.

Найбольш удала склалася выступленне для Есеніі Міхалевіч з Доцішскай школы, Дар’і Мызянковай з Воранаўскага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі, Ксеніі Сварабовіч з Канвелішскай школы, Паліны Себянковай з Жырмунскай. Яны прадставяць Воранаўскі раён на абласным этапе конкурсу “Жывая класіка”. Жадаем ім поспехаў!

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Добавление комментария
CAPTCHA
*