Удзячнасць за матуліну працу. Тры жанчыны Воранаўскага раёна ўдастоены ордэнаў Маці

29 декабря 23 924

1C9A8918.JPG
  У свеце няма нічога даражэй сям’і, бацькоўскага дому і светлай матчынай любові. Таму так цэніць наша дзяржава тыя моцныя сем’і, у якіх гараць агеньчыкі даверу, шчырасці і дабра. І асаблівая пашана, вядома, маці — захавальніцы сямейнага ачага.

1C9A8913.JPG

Напярэдадні святкавання Новага года новыя прозвішчы матуль з Воранаўскага раёна дапоўнілі спіс удастоеных дзяржаўных узнагарод. Ва ўрачыстай абстаноўцы ордэны Маці перададзены Алене Іванаўне Пашкевіч і Людміле Тадэвушаўне Нікалаевай з Воранава, а таксама Гелене Уладзіміраўне Крывец з вёскі Любянцы.

Словы ўдзячнасці за матуліну працу падчас уручэння ўзнагарод адрасаваў жанчынам старшыня Воранаўскага райвыканкама Дзмітрый Захарчук. Ён зазначыў, што маці — самы галоўны настаўнік у жыцці кожнага з нас, чалавек, які заўсёды дапаможа і падтрымае. Мамы робяць усё магчымае, каб іх дзеці былі шчаслівымі, атуляюць іх любоўю і клопатам. Чым больш у краіне такіх жанчын, тым мацнейшай будзе наша дзяржава.

1C9A8888.JPG

Гэтыя словы можна аднесці і да нашых зямлячак. Варанаўчанка Людміла Нікалаева — матуля пяцярых дзяцей. Цяпер яна ў водпуску па доглядзе за гадавалай дачкой Валерыяй. Старэйшыя сын Андрэй, дачушкі Аляксандра і Аліна — навучэнцы Воранаўскай школы, сын Уладзіслаў наведвае дзіцячы садок. Разам з мужам Нікалаем Генадзьевічам Людміла Тадэвушаўна выхоўвае ў дзяцей адказныя адносіны да вучобы, прывівае ім любоў да працы.

1C9A8896.JPG

Гелена і Франц Крывец таксама выхавалі пяцёра дзяцей. Яны ўжо дарослыя і самастойныя. Абедзьве дачкі Святлана і Тарэса, а таксама сын Андрэй выбралі для сябе нялегкі шлях работнікаў сельскай гаспадаркі, сярэднія — Наталля і Вольга — працуюць у прамысловай галіне.

Бацькоўскую любоў, клопат і сямейнае цяпло атрымліваюць дзеці Мар’яна і Алены Пашкевіч. Зараз жанчына знаходзіцца ў водпуску па доглядзе за дачушкай Ганнай. Старэйшы сын Дзмітрый будзе будаўніком, навучаецца ў каледжы. Школьнікі Інэса і Алег пакуль толькі плануюць, кім стаць. Не адстае ад старэйшых брата і сястры маленькі Ігнацік.

1C9A8908.JPG

Павіншавала зямлячак з высокай дзяржаўнай узнагародай і лідар раённай арганізацыі БСЖ Алена Ястрэмская. Яна пажадала, каб іх дзеці выраслі дастойнымі людзьмі і заўсёды іх радавалі.

1C9A8902.JPG

Галіна ШЛЕМПА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*