Урачыстая лінейка “Мы – грамадзяне Беларусі”, прысвечаная Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, прайшла ў Канвелішскай сярэдняй школе

На мерапрыемстве прысутнічаў кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні Адамчык В.З. На лінейцы ўрачыста ўручылі кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” вучаніцам 8 класа, якія дасягнулі 14-гадовага ўзросту. Дзяўчынкі, якія атрымалі падарунак, згодны, што гэтая кніга не толькі эстэтычна аформлены падарунак, але і цудоўны ўніверсальны падручнік у дапамогу школьнай праграме па гісторыі, грамадазнаўству і літаратуры на ўсе гады вучобы.



