“Калі радок дыктуе пачуццё”

В посёлке 23 июня 21 464

1C9A2924.JPG

У Воранаўскай раённай бібліятэцы пад такой назвай прайшла сустрэча з таленавітай і цудоўнай жанчынай, асобай, якая спалучае ў сваёй творчасці зямное і ўзвышанае — Марынай Кандратовіч.

Вечарына сабрала сяброў, знаёмых, людзей, з якімі не раз зводзілі жыццёвыя і творчыя шляхі нашай гераіні. У бібліятэку, пэўна, прыйшлі людзі, якія блізкія па духу паэтцы, якія цэняць добры вершаваны радок.

Марына Францаўна — мясцовы журналіст, філолаг па адукацыі, надзейны сябар, чулы і адкрыты душой чалавек. Мы добра знаёмы з яе артыкуламі, але мала што ведалі пра яе саму. Таму папрасілі прыадкрыць старонкі яе біяграфіі. У першую чаргу прысутных цікавіла, як яна адчула паэтычны дар, што натхняе на новыя творы...

1C9A2870.JPG

1C9A2868.JPG

1C9A2878.JPG

1C9A2879.JPG

Мяркую, што лірыкі гадуюцца менавіта ў сем’ях, дзе захоўваюць традыцыі продкаў, дзе шчыра любяць адзін аднаго, прывіваюць цікавасць да наваколля. Так было і ў дзяцінстве Марыны Францаўны, калі разам з бабуляй яна збірала лекавыя травы, чакала ад вялікага свята Раства чагосьці незвычайнага і чарадзейнага… Як тут не ўзяцца за пяро?!

Цудоўна і тое, што на творчым шляху сустрэліся таленавітыя людзі, якія дапамагалі кволаму школьнаму радку набраць моц. Сапраўдным духоўным настаўнікам стала вядомая паэтэса Данута Бічэль-Загнетава, якая накіравала творчае памкненне ў патрэбнае русла. Сёння наша паэтка супрацоўнічае са старшынёй Гродзенскага аддзялення “Саюза пісьменнікаў Беларусі” Людмілай Кебіч і імкнецца “рэкламаваць” творчасць сваіх землякоў у штомесячнай “Літаратурнай старонцы” раёнкі, якую ўдала рэдагуе ўжо не адзін год.

1C9A2889.JPG

1C9A2875.JPG

1C9A2887.JPG

Ну і якая творчая сустрэча без гучання твораў?! Нашы бібліятэкары прачыталі вершы, напісаныя Марынай. Творы былі розныя — лірычныя, патрыятычныя, краязнаўчыя і нават гумарыстычныя. З задавальненнем госці ўспрымалі і вершаваныя радкі пра каханне. Не абышлося на вечарыне без адкрыця: мы пазнаёміліся з казкамі, якія складае наша гераіня.

Сустрэча прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы, не пакінула нікога раўнадушным. Кожны адкрыў для сябе Марыну Кандратовіч па-новаму.

1C9A2897.JPG

1C9A2902.JPG

1C9A2908.JPG

1C9A2912.JPG

1C9A2918.JPG

1C9A2930.JPG

Алена ВЕЛІГОР,

бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі ДУК “Воранаўская раённая бібліятэка”.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*