Велiкодны кулiч

В посёлке 29 апреля 16 1221


Мэтай мерапрыемства, якое стала ўжо традыцыйным, з’яўляецца далучэнне дзяцей, падлеткаў і моладзі да сацыяльна-актыўнай дзейнасці, папулярызацыя культурнай і духоўнай спадчыны, выхаванне і развіццё ў падрастаючага пакалення духоўна-маральных каштоўнасцей.

Згодна з умовамі конкурсу ўдзел маглі прыняць дзеці і моладзь ад 14 да 31 года, работнікі прадпрыемстваў і ўстаноў раёна. Той актыўнасці, як хацелася б, не назіралася, але з прадстаўленных на выставе работ былі годныя высокай адзнакі. Так, напрыклад, даспадобы журы прыйшліся кампазіцыі 12-гадовых Анжалікі Тупко і Марыі Мухляды з Беняконей, а таксама 15-гадовага Эдварда Сцефановіча, выхаванца Воранаўскага ЦТДМ. Гэтыя ўдзельнікі і размясціліся на п’едыстале прызёраў у намінацыі “Лепшая велікодная кампазіцыя”.

“Лепшы велікодны куліч” “прыгатавалі” выхаванка Воранаўскага ЦТДМ Таццяна Крысенель (1-е месца), Ганна Квач (2-е) і Павел Сініцкі (3-е), выхавацель і вучань Забалацкага НПК.

А вось сярод фотаматэрыялаў былі адабраны работы Гражыны Філіпчык (Забалацкі НПК), Кацярыны Янкевіч (14 год, Воранаўскі ЦТДМ) і Ангеліны Жэгздрынь (6 клас, Радунская гімназія).

Пераможцы і прызёры конкурсу будуць узнагароджаны падчас “Велікодных сустрэч” 15 мая. Выставу яшчэ можна наведаць у Воранаўскім ЦТДМ.

Галіна ШЛЕМПА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*