Плён працы наш — табе, Айчына!

В посёлке 03 июля 22 475

1C9A1749.JPG

Сёння, у Дзень Рэспублікі, на ўрачыстым прыёме ў райвыканкаме ўшанавалі лепшых працаўнікоў Воранаўшчыны, імёны якіх сёлета занесены на раённую Дошку гонару.

Прадстаўнікоў сельскагаспадарчай галіны, адукацыі, аховы здароўя, культуры, з будаўнічай, энергетычнай, гандлёвай сфер, банкаўскай сістэмы, пагранічнай службы віталі старшыня райвыканкама Дзмітрый Захарчук, старшыня райсавета дэпутатаў Алена Ганевіч.

— Раён вамі ганарыцца, — звярнуўся да працаўнікоў і сям’і Дзмітрый Іванавіч. — На дадзеным этапе жыццёвага адрэзка вы лепшыя. Вы — прыклад для сваіх калег, працоўных калектываў раёна, для іншых бацькоў. Павагу заслужылі сваёй стваральнай працай, сваім памкненнем і намаганнямі, каб наш раён дынамічна развіваўся сёння і ў далейшым. Жадаю вам, моцнага здароўя, каб пуцяводная зорка ззяла над вашымі калектывамі, блізкімі, а ў хатах палала вогнішча любові і ўзаемаразумення.

У кожнага з прысутных — свой лёс, які злучаны непарыўнай повяззю з воранаўскім краем, кожны — адказны і нястомны працаўнік. Сярод іх — калектыў малочна-таварнага комплексу “Забалаць” сельгаспрадпрыемства “Гіркі”.

1C9A1753.JPG

1C9A1756.JPG

1C9A1759.JPG

— На сваёй пасадзе — я ўсяго два з паловай гады. Таму па-асабліваму было прыемна, што мая праца і праца калег адзначана так высока, — быў шчырым кіраўнік МТФ “Забалаць” Вадзім Заянчкоўскі. — Канешне ж, на вынік працавалі ўсе разам: спецыялісты нашай гаспадаркі, работнікі ўсяго комплексу. Мы ж разумеем, што жывёлагадоўчая галіна — эканоміка ўтваральная ў прадпрыемстве. Гэтая ўзнагарода ад нас вымагае новых дасягненняў і крочання толькі ўперад.

Наколькі калектыў МТК “Забалаць” варты такой пашаны, гавораць лічбы. На комплексе ўтрымліваецца 2 200 пагалоўя, з яго — 865 дойнага статка). За мінулы год надаілі 5 781 тону малака, што +259 т да 2020 года. На адну карову прыйшлося 6 683 кг малака (+299 кг). Калі ў 2021-м малако сортам “экстра” здадзена 80%, то за шэсць месяцаў цякучага — 100%, а яго таварнасць склала 97%. За шэсць месяцаў 2022-га сярэднесутачны прывес склаў 879 грамаў (+79 г да мінулага года).

— Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь — адно з тых святаў, калі з’яўляецца яшчэ адна нагода ганарыцца сваёй краінай. Дзень Незалежнасці — гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы. І сёння для мяне, у нейкім сэнсе, сімвалічна, што ў гэты дзень маё імя занесена на раённую Дошку гонару, — не магла не падзяліцца сваімі эмоцыямі настаўніца беларускай мовы і літаратуры Жырмунскай школы Валянціна Квецень. — Памятаю, як у школьныя гады, бываючы з мамай у раённым цэнтры, праходзіла ля будынка райвыканкама і здалёк на Дошцы гонару бачыла партрэт свайго таты Часлава Адольфавіча Пашкоўскага. Маё дзіцячае сэрца перапаўнялі неймаверная радасць і гонар! Тата амаль 50 гадоў плённа і аддана працаваў механізатарам на палетках э/б “Кастрычнік”, яго праца ў свой час была адзначана высокай дзяржаўнай узнагародай — ордэнам “Знак Пашаны”. І ўпэнена, яго настойлівасць і ўпартасць да працы, адданасць справе перадалася мне. Я маю за гонар сваёй сціплай працай настаўніка зберагаць і прымнажыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні нашых дзяцей і ўнукаў. У гэты святочны дзень хочацца пажадаць міру і згоды, шчасця і дабрабыту Беларусі, а значыць, і ўсім нам!

1C9A1763.JPG

1C9A1786.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*