Ваенную драму Андрэя Макаёнка "Трыбунал" на воранаўскай сцэне прадставілі акцёры Слонімскага драмтэатра

19 мая 23 430

изображение_viber_2023-05-19_16-45-24-498.jpg

Тэатральнае асяроддзе ўспамінае нацыянальную літаратурную класіку. У спектаклі ўдзельнічалі Уладзімір Навумік, Ірына Яцук, Сяргей Яўменаў, Надзея Ільчанка, Багдан Клімаў, Ігар Макараў, Вікторыя Міхальчык, Наталля Шугай.

Выбар менавіта гэтага нацыянальнага твора быў не выпадковым, бо гісторыі пра вайну рэдка падаюцца ў жанры трагікамедыі. Да таго ж важна тое, што вайна ў беларускай вёсцы паказана тут не праз ілюстрацыю баёў і батальных сцэн, а праз канфлікт, які адбываецца ўнутры галоўнага героя Цярэшкі Калабка. Пастаўлены ў складаныя абставіны, ён вымушаны выконваць загад камандзіра партызанскага атрада і становіцца старастай, дапамагаючы тым самым знішчаць фашыстаў. Цярэшка вядзе двайную гульню, з аднаго боку – абараняе радзіму, з другога – падманвае сваю сям’ю, таму што павінен захоўваць канспірацыю.

изображение_viber_2023-05-19_16-45-29-310.jpg

изображение_viber_2023-05-19_16-45-33-241.jpg

изображение_viber_2023-05-19_16-45-38-430.jpg

изображение_viber_2023-05-19_16-45-42-057.jpg

изображение_viber_2023-05-19_16-45-47-254.jpg

изображение_viber_2023-05-19_16-45-51-523.jpg

изображение_viber_2023-05-19_16-45-55-052.jpg

изображение_viber_2023-05-19_16-46-00-271.jpg

изображение_viber_2023-05-19_16-46-04-540.jpg

изображение_viber_2023-05-19_16-46-08-346.jpg

Добавление комментария
CAPTCHA
*