Віншаванне настаяцеля прыхода Наведвання Маці Божай Тракельскай Вадзіма Сурвілы са светлым святам Вялікадня
Паважаныя вернікі-хрысціяне Воранаўскага раёна!
Прыміце шчырыя віншаванні са светлым святам Вялікадня!
Вялікдзень — гэта час адражэння і новага пачатку. Гэта час аб’яднання ўсіх веруючых, якія ад душы дзеляцца дабром і любоўю.
У свята Уваскрасення Хрыста жадаю вам, каб вера ў Ісуса, які ёсць з намі і жыве ў нас, стала крыніцай глыбокай унутранай радасці, моцы духа, мужнасці і вытрымкі ў дабры. Няхай Божая любоў, аб’яўленая ў таямніцы Мукі, Смерці і Уваскрасення Хрыста, асвячае нас кожны дзень і робіць здольнымі праслаўляць Бога кожным учынкам.
Перажываючы разам з вамі радасць велікодных свят, ахінаю вас сваімі малітвамі. Жадаю Божай апекі і выпрошваю для кожнага неабходныя ласкі. Ад усяго сэрца бласлаўляю на радаснае святкавання Уваскрасення Пана.
Ксёндз Вадзім Сурвіла,
настаяцель прыхода Наведвання Маці Божай Тракельскай.
