Як на свята ў Пераганцах напяклі горы бліноў

Масленічны тыдзень на Воранаўшчыне завяршылі гучным і вясёлым святам бліноў.
Жыхароў аграгарадка Пераганцы і іх гасцей прывіталі старшыня мясцовага сельвыканкама Аляксандр Станкевіч, святар Дзяніс Крываносаў.
— Такія святы яднаюць аднавяскоўцаў, дапамагаюць захаваць і перадаць нашчадкам народныя традыцыі, — падкрэсліў значнасць мерапрыемства Аляксандр Антонавіч. Ён уручыў Падзячныя лісты Цэнтральнай выбарчай камісіі землякам за добрасумленную працу ў складзе камісіі па выбарах Прэзідэнта.



Багаты стол шчодрыя гаспадынькі-культработніцы прыгатавалі для вяскоўцаў. Якіх толькі прысмакаў там не было! Галоўнай стравай, канешне ж, былі бліны з ікрою, салам, тварагом, мачанкай... Ды яшчы спечаныя не на абы-чым, а на цэлай "калодзе"!
Пад гучную песню артыстаў Воранаўшчыны і з Юрацішак было ой як здорава іх смакаваць!
І хоць надвор'е фэсту не спрыяла, сум у імгненне разганялі гучныя забавы ды гульні.















Фота з архіва Воранаўскага ЦКіНТ.
