Годная справа “Карытас”

Благо твори 27 ноября 15 2146


Дабрачыннае каталіцкае таварыства“Карытас”, якое дзейнічае на тэрыторыі Воранаўскага раёна, узначальвае пробашч касцёла Святых апосталаў Сімяона і Юды Фадзея ў Воранаве ксёндз Анджэй Вітэк. Больш за 15 год таварыства вядзе шэраг дабрачынных праектаў, імкнецца працягнуць руку дапамогі і адгукнуцца на заклік падтрымаць шматдзетныя сем’і, дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі, адзінокіх пажылых грамадзян, пенсіянераў і г.д. Разам з матэрыяльнай дапамогай аказвае і духоўную падтрымку грамадзянам, сацыяльную кансультацыю, арганізуе адукацыйныя экскурсіі для дзяцей і моладзі. “Карытас” актыўна супрацоўнічае з парафіямі, школамі, адукацыйнымі і сацыяльнымі ўстановамі, дабрачыннымі фондамі і аб’яднаннямі, дапамагае бальніцам.

Нядаўна ў тэрапеўтычнае аддзяленне Воранаўскай цэнтральнай раённай бальніцы дабрачынным таварыствам былі перададзены 36 шматфункцыянальных ложкаў з матрацамі і тумбамі. Гэтая дапамога прыйшлася дарэчы, таму што старая мэбля ўжо даўно патрабавала замены. Зараз пацыенты тэрапеўтычнага аддзялення адчуваюць сябе больш камфортна. А медыцынскаму персаналу гэтыя шматфункцыянальныя ложкі палегчылі працу, бо з іх дапамогай можна адрэгуляваць становішча хворага, зручныя яны і для тых пацыентаў, якія не могуць самі падняцца. Гэта не першая, а галоўнае не апошняя дапамога “Карытас” Воранаўскай бальніцы. Па словах ксяндза Анджэя, у хуткім часе прыбудзе гумані-тарны груз з пасцельнымі прыналежнасцямі.

Адміністрацыя Воранаўскай ЦРБ на чале з галоўным урачом Аляксандрам Ануфрыевым, медыцынскі персанал, пацыенты выказваюць шчырыя словы па-дзякі дабрачыннаму каталіцкаму таварыству “Карытас” і асабіста ксяндзу Анджэю Вітэку за шматгадовае супрацоўніцтва.

Наталля ІВУЦЬ.

Фота аўтара.
Добавление комментария
CAPTCHA
*