Святочны канцэрт “Хай мацнее штогод наш адзіны народ!”, прысвечаны Дню народнага адзінства, прайшоў у Воранаве
Дзень народнага адзінства — значнае свята для нашай краіны — сёння споўнілася 86 гадоў з моманту ўз’яднання Заходняй Беларусі і БССР.
Воранаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці стаў галоўным месцам, якое з’яднала ўсіх, хто сваёй працай робіць унёсак у развіццё Воранаўшчыны. У зале прысутнічалі кіраўніцва раёна, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў, паважаныя ветэраны працы, і, вядома ж, моладзь — будучыня Беларусі.
— Гісторыя Беларусі поўная прыкладаў, калі менавіта адзінства народа дапамагала яму пераадольваць цяжкасці — гэта і барацьба за незалежнасць, за захаванне культуры, аднаўленне краіны пасля шматлікіх войн, — звярнуўся да прысутных старшыня Воранаўскага райвыканкама Васіль Шлык. — І сёння, як і ў далёкія мінулыя часы, гатоўнасць разам вырашаць задачы, якія стаяць перад краінай, грамадзянская салідарнасць і ўзаемадапамога — неабходныя састаўляючыя для шчаслівага жыцця і будучыні нашай краіны.
Мы абавязаны захоўваць адзінства, мір і парадак дзеля памяці гераічных продкаў, будучых пакаленняў беларусаў, якія прыйдуць пасля нас. Упэўнены, што разам мы зможам дасягнуць усіх пастаўленых мэт.
Павіншаваць прысутныхна сцэну запрасілі старшыню Воранаўскага райсавета дэпутатаў, старшыню раённага аддзялення Беларускай партыі “Белая Русь” Алену Янаўну Ганевіч. Ва ўрачыстых абставінах да ліку партыі далучыліся новыя прадстаўнікі працоўных калектываў раёна.
Музыкальныя нумары ў выкананні землякоў сталі сапраўдным упрыгожаннем свята, дадаўшы яму ячшэ больш цеплыні і шчырасці. А ўзорны ансамбль танца “Радунскія салавейкі” запоўніў задорам і настроем не толькі залу, але і сэрца кожнага гледача. Каларыту і самабытнасць ўнеслі музычныя нумары “Гарэзлівых струнаў” і іншых калектываў раёна.
Кацярына ГАЙЖЭЎСКАЯ.
Фота Сяргея ГРЫЧЫКА.
