Аляксандр Балабан, начальнік вытворчага ўчастка СУП "ГМК-Агра": «Выклаліся на ўсе сто»

Дожинки 23 сентября 23 707

изображение_viber_2023-09-23_14-50-37-278.jpg
  — У сельскай гаспадарцы працую тры гады. Лічу яе перспектыўнай галіной, дзе ёсць магчымасць для развіцця і росту, паколькі яна не стаіць на месцы, укараняюцца новыя тэхналогіі.

Ганаруся, што маю працу высока ацанілі і запрасілі на абласныя "Дажынкі". Разам з гонарам адчуваю і хваляванне, што атрымаю ўзнагароду з рук губернатара вобласці. Гэта, несумненна, дае штуршок на далейшую плённую працу.

У сёлетняе жніво наш калектыў папрацаваў дбайна. Мы выклаліся на сто працэнтаў. Шкада, што падвяло надвор'е — своечасова не прайшлі дажджы, патрэбныя пры развіцці культур. Разам з тым вынікі атрымаліся добрыя. На маім ўчастку намалацілі больш за 4 800 тон зерневых культур пры ўраджайнасці 44,5 ц/га. Атрымалі 1 550 тон азімага рапса з ураджайнасцю 49,1 ц/га. Дзякуй усім калегам, хто працаваў разам са мною. Няхай і вашы асабістыя вынікі працы будуць заўважаны і адзначаны на галоўным свяце хлебаробаў!

Добавление комментария
CAPTCHA
*