Даматканыя дываны, беларуская лялька, ручнікі, роспіс па дрэву. Лепшыя творчыя работы на "Дажынках" прадставілі работнікі культуры Воранаўшчыны

Дожинки 23 сентября 23 494

изображение_viber_2023-09-23_10-27-02-449.jpg
  На дзвюх тэматычных пляцоўках "Чароўны куфар" і "З крыніц спадвечных" госці фэсту маглі палюбавацца на плён працы воранаўскіх майстрыц. Здзіўлялі сваёй непаўторнасцю ўзоры даматканых знакамітых пагародзенскіх дываноў, вытканых пераймальніцай народнага майстра Беларусі Анжэлай Ладыш. Пейзажы малой радзімы ажылі пад пэндзлем загадчыцы аддзела рамёстваў і народнай творчасці Наталлі Бобінай. Выкананы яны з любоўю да дарагога сэрцу кутка на крыху незвычайным матэрыяле - дрэве. Канешне ж, ніхто не мог прайсці міма беларускіх ручнікоў, вышытых у лепшых беларускіх традыцыях майстарам народных і мастацкіх рамёстваў Галінай Мялько, і яе лялек у строях, якія колісь насілі нашы модніцы-бабулі. Да таго ж Галіна Віктараўна правяла майстр-клас па вырабу беларускай лялькі і прыадкрыла некаторыя сакрэты зэльвенцам і іх гасцям па іх вырабу. Падзялілася, адкуль чэрпае творчае натхненне на стварэнне сваіх шэдэўраў.

изображение_viber_2023-09-23_10-27-01-570.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-27-02-502.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-27-02-546.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-31-49-803.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-31-51-425.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-31-51-534.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-31-51-587.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-31-51-638.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-31-51-755.jpg

изображение_viber_2023-09-23_10-31-51-830.jpg

Свае лепшыя работы прадставіла і рамесленіца Валянціна Мяжво.

изображение_viber_2023-09-23_19-06-22-515.jpg

изображение_viber_2023-09-23_19-06-23-147.jpg

изображение_viber_2023-09-23_19-06-23-749.jpg

изображение_viber_2023-09-23_19-06-24-713.jpg

изображение_viber_2023-09-23_19-06-25-187.jpg

Добавление комментария
CAPTCHA
*