Хлебаробаў Воранаўшчыны гасцінна вітаюць на ваўкавыскай зямлі

Сёння галоўнае свята земляробаў Прынёмання, і ўсе дарогі вядуць у сталіцу абласных “Дажынак-2025” — Ваўкавыск. Дэлегацыя Воранаўскага раёна вось-вось прыбудзе туды. А пакуль працаўнікоў агарпрамысловага комплексу Воранаўшчыны хлебасольна вітаюць на ваўкавыскай зямлі.
Сёлета нашы землякі папрацавалі плённа. Намалацілі амаль 110 тысяч тон збожжа. Не падвяла і ўраджайнасць зерневых і зернебабовых культур — наблізілася да 54 цэнтнераў з гектара. Таму і настрой у хлебаробаў прыўзняты, святочны.
Духмяны каравай з сёлетняга ўраджаю заслужана прымае першы намеснік старшыні - начальнік райсельгасхарча Воранаўскага райвыканкама Аляксандр Ясінскі. А ўсіх земляробаў увянчала душэўная беларуская песня.



