Яскрава. Магутна. Відовішчна. Воранаўскі раён прымае ўдзел у шэсці працаўнікоў вёскі фестываля-ярмаркі «Дажынкі-2025» у Ваўкавыску

Святочным шэсцем хлебаробаў Гродзеншчыны распачалася ўрачыстая частка фэсту.
Роў матораў байкераў, якія ўзначалілі святочную калону, разарваў наваколле. Следам прыбыла гаспадыня свята - жняя. Па галоўнай вуліцы горада прайшліся сем'і працаўнікоў вёскі, жнейкі са снапамі і, канешне ж, дэлегацыі ўсіх раёнаў. І ўсё пад гучныя апладысменты гледачоў.
Якія ж "Дажынкі" без гучнай песні і ўдалога гарманіста? Баяністы Гродзеншчыны, у тым ліку наш зямляк Андрэй Ткачук, далучыліся да святочнага шэсця і хораша сыгралі.




