Матчынай мовы словы лашчылі слых

Общество 19 февраля 21 1287

Родная мова, цудоўная мова!
Ты нашых думак уток і аснова!
Матчын дарунак ад самай калыскі,
ты самацветаў яскравая нізка.

Уладзімір Дубоўка.

1C9A0497.JPG

Усім вядомыя радкі беларускіх аўтараў гучалі на ўваходзе ў гандлёвую залу ўніверсама “Родны кут” г.п. Воранава. Так арыгінальна супрацоўнікі Воранаўскай раённай бібліятэкі адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы.

1C9A0504.JPG

1C9A0506.JPG

Нягледзячы на тое, што радкі беларускіх класікаў гучалі не са сцэны, яны не менш хвалявалі сэрцы. Напэўна, адны з наведвальнікаў магазіна іх прыгадалі, іншым прыйшлі на памяць творы, вывучаныя яшчэ ў дзяцінстве. Некаторыя запавольвалі крок, услухоўваліся. Былі і тыя, што не абышлі бокам кніжную выставу “Родная мова — крыніца натхнення”. І на нейкі час нібы забыліся, што яны — пакупнікі і знаходзяцца не ў сценах бібліятэкі. Хтосьці нават пажартаваў: “Ежы тут хапае, а кнігу ў другі раз не знойдзеш”. Маладзейшыя землякі вырашылі сваю любоў да роднай мовы выразіць сэлфі.

1C9A0511.JPG

1C9A0515.JPG

— Вельмі добра, што ёсць такія акцыі, — упэўнена жыхарка Воранава Тамара Мікалаеўна Панкевіч. — Мы жывем у Беларусі, таму павінны ведаць родную мову. Трэба выхоўваць у нашых дзяцей любоў да Радзімы, літаратуры. Чаму б іншы раз вось такім чынам не прыгадаць, наколькі багатая і мілагучная наша беларуская мова?!

1C9A0522.JPG

1C9A0523.JPG

Марына КАНДРАТОВІЧ.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.

Добавление комментария
CAPTCHA
*