Адкрывайце сэрцы для любові

С праздником 25 декабря 19 965
Картинки по запросу рождество католическое

Дарагія браты і сёстры, веруючыя і ўсе людзі добрай волі!


Шчыра віншую з вялікім і радасным святам


Нараджэння Пана і Збаўцы нашага Ісуса Хрыста!


У чарговы раз нашы сэрцы скіраваны да падзей Бэтлеемскай ночы, калі Божае святло прыйшло на зямлю, несучы з сабой Божую праўду i невычарпальны зарад духоўнага аднаўлення.

Для нас i дзеля нашага збаўлення Бог прыняў людское цела, каб вызваліць нас з няволі граху, каб мы нанова «ад Бога нарадзіліся» (Ян 1, 13), сталіся братамі Яго Сына і Яго ўсыноўленымі дзецьмі. Няхай урачыстасць Божага Нараджэння ажывiць у нашых сэрцах агонь веры, каб мы маглi жыць у яго бляску i цяпле, маглi асвятляць i саграваць iм iншых. Ісус — крыніца ўсіх ласк: веры, надзеі і любові, прабачэння, супакою і справядлівасці. З Ім, у Ім і праз Яго мы, слабыя людзі, становімся моцнымі, святымі і напоўненымі радасцю ўжо тут, на зямлі. Услед за святым Паўлам паўтару: «Я перакананы, што ні смерць, ні жыццё, ні анёлы, ні цяперашняе, ні будучае, ні сілы, ні вышыня, ні глыбіня, ні іншае якое стварэнне не зможа адлучыць нас ад любові Божай, якая ёсць у Хрысце Ісусе, Пане нашым».

Няхай Дзіця, народжанае ў Бэтлееме, асвятляе і напаўняе нашы сэрцы надзеяй і спакоем, вернасцю і міласэрнасцю, а нованароджаны Ісус блаславіць усе добрыя натхненні ў новым годзе.

Дзяніс КРЫВАНОСАЎ,

настаяцель касцёла Найсвяцейшай Тройцы

ў в. Германішкі.
Добавление комментария
CAPTCHA
*