У Воранаве спявалі, танцавалі, зіму праважалі

С праздником 29 февраля 20 1720
1C9A6957

Пакуль арганізатары рыхтаваліся да святкавання Масленіцы, зіма сыпанула зранку снегам. Дала зразумець — не хоча саступаць вясне месца, хоць і была ў гэтым годзе лагоднай. Але настойлівае вясновае сонца перамагло непагадзь акурат перад пачаткам дзейства на плошчы. Песні, танцы, спальванне на вогнішчы  пудзіла канчаткова аслабілі пазіцыі Зімы-матухны. Пара ўжо развітвацца!

1C9A6799 1C9A6810 1C9A6814 1C9A6820 1C9A6822 1C9A6824 1C9A6828 1C9A6834

Сапраўды “блінным” зрабілі гэта свята работнікі клубных устаноў раёна. Сімвалічную страву на сваіх падворках яны прапанавалі з розным начыненнем. На сталах красаваліся бліны з маслам, мёдам, варэннем, тварагом і яйкам, а яшчэ можна было паспрабаваць іх з грыбамі, салам і паляндвіцай. Пульхныя і вельмы смачныя атрымаліся яны ў руплівых гаспадынь. Доцішскія жанчыны нават блінны нарад “пашылі” для лялькі.

1C9A6838 1C9A6841 1C9A6844 1C9A6859 1C9A6862 1C9A6863 1C9A6874 1C9A6881

Клікаць вясну воранаўцам дапамагалі артысты: народны ансамбль “Каханачка” з Ліды і мясцовыя  творчыя калектывы.

1C9A6883 1C9A6888 1C9A6895 1C9A6899 1C9A6903 1C9A6910 1C9A6920 1C9A6930 1C9A6936 1C9A6942 1C9A6947 1C9A6951 1C9A6957 1C9A6960 1C9A6961 1C9A6963 1C9A6966 1C9A6972 1C9A6989 1C9A6995 1C9A6998 1C9A7001 1C9A7011 1C9A7012 1C9A7027 1C9A7031 1C9A7033 1C9A7034 1C9A7035 1C9A7039 1C9A7043 1C9A7056 1C9A7059 1C9A7061 1C9A7065 1C9A7068 1C9A7072 1C9A7074 1C9A7078 1C9A7082 1C9A7086 1C9A7093 1C9A7095 1C9A7097 1C9A7102 1C9A7104

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*