Пахвалёны Ісус Хыстос!

С праздником 24 декабря 15 2037

Евангеліст Мацвей напісаў:


“А ўсё гэта сталася, каб збылося сказанае Панам праз прарока, які кажа: Вось Дзева зачне і народзіць Сына, і дадуць Яму імя Эмануэль, што азначае “з намі Бог”.


(Мц 1, 22-23).



Пахвалёны Ісус Хыстос!


Паважаныя парафіяне і жыхары Воранаўскага раёна! Віншую вас са святам Божага Нараджэння, а таксама з надыходзячым Новым 2016 годам. Сёння ўначы мы ў чарговы раз будзем сведкамі нараджэння Збаўцы свету, які прыходзіць да кожнага з нас, каб адарыць патрэбнымі ласкамі, увайсці са Сваёй любоўю і дабрынёй у кожны дом, у кожную сям’ю.

Няхай народжаны Ісус напоўніць вашы сэрцы святлом і надзеяй, прынясе супакой, радасць і мір у вашы дамы, у кожнае месца, дзе вы будзеце служыць Яму і людзям.

З дарам малітвы за вас,


кс. Аляксандр Сушынскі SAC,


пробашч парафіі Святой Тройцы ў в. Германішкі.

Добавление комментария
CAPTCHA
*