Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!

С праздником 01 апреля 18 1261
maxresdefault-2-3-1000x600

Паважаныя парафіяне і жыхары Воранаўскага раёна, хрысціяне


і ўсе людзі добрай волі, віншую вас са святам Уваскрэсення Ісуса Хрыста!


Жадаю, каб Божая ласка памнажала веру ў нашых сэрцах, каб мы, як апосталы Ян і Пётр, адважыліся прайсці ад пустой магілы, якую бачаць нашыя вочы, да моцнай веры ў сэрцах, народжанай асабістай сустрэчай з Уваскрэслым Хрыстом.

Жадаю ўсім, каб мы з глыбокім даверам адкрывалі сэрцы для Уваскрэслага Хрыста, які мае моц вызваляць нас ад грахоў, страхаў і трывог перад будучыняй. Толькі Ён з’яўляецца крыніцай моцнай надзеі.

Жадаю, каб мы, узмоцненыя Яго ласкай, здолелі распаліць полымя веры ў сэрцах нашых няверуючых братоў і сясцёр, каб мы змаглі давесці іх да сустрэчы з Хрыстом!

Давайце будзем абвяшчаць свету радасць Евангелля: Хрыстос уваскрэс! Сапраўды уваскрэс! Алелюя!

З дарам малітвы за вас,

кс. Аляксандр Сушынскі SAC,

настаяцель касцёла Найсвяцейшай Тройцы

ў в. Германішкі.
Добавление комментария
CAPTCHA
*