У аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Воранаўскага ТЦСАН прайшла аплаткавая сустрэча яго наведвальнікаў са святаром санктуарыя Божай Міласэрнасці г.п. Воранава Генадзем Рамашкам і сястрой-палатынкай Магдаленай

Социальная сфера 13 января 17 1812
SAM_1215 SAM_1227

9 студзеня ў аддзяленні дзённага знаходжання для інвалідаў Воранаўскага ТЦСАН прайшла аплаткавая сустрэча яго наведвальнікаў са святаром санктуарыя Божай Міласэрнасці г.п. Воранава Генадзем Рамашкам і сястрой-палатынкай Магдаленай.

Падрыхтоўка да мерапрыемства пачалася задоўга. Напярэдадні людзі з інваліднасцю разам з сацыяльнымі работнікамі ўпрыгожвалі памяшканне, рыхтавалі падарункі, праходзілі рэпетыцыі выступленняў.

За святочным сталом, упрыгожаным свечкамі, фігуркамі маленькага Ісуса і Марыі, распачалося спатканне. У цёплай, сапраўды сямейнай абстаноўцы за кубачкам чаю з духмянай выпечкай пачалася гутарка. Потым усе дзяліліся аплаткам, складаючы адзін аднаму пажаданні. Сустрэчу працягнула канцэртная праграма, якую для гасцей падрыхтавалі наведвальнікі аддзялення. Таямнічы танец са свечкамі, вершы аб Растве Хрыстовым, душэўныя песні. Свае таленты прадэманстравалі тыя, хто пазбаўлены здароўя, хто так стойка пераносіць жыццёвыя цяжкасці і, нягледзячы на ўсё, знаходзіць у сабе сілы жыць, радавацца кожнаму дню. Ксёндз Генадзь і сястра Магдалена разам з усімі паўдзельнічалі ў віктарыне “Што такое Раство?”, растлумачылі прысутным незразумелыя моманты. А потым усе разам развучвалі калядныя песні.

У той дзень у аддзяленні панавала асаблівая атмасфера цеплыні і любові. Калі хтосьці і быў крыху стомлены доўгай падрыхтоўкай да аплаткавай сустрэчы, але ў гэты момант кожны твар прамянеў асаблівай радасцю блізкасці да Ісуса, які прыйшоў на свет да сваіх братоў і сясцёр.

Наталля ІВУЦЬ.

Фота з архіва АДзЗІ Воранаўскага ТЦСАН.
Добавление комментария
CAPTCHA
*