Майстар «народны» жыве ў Пагародна

Знай наших! 22 января 16 1953


Першае ў раёне ганаровае званне «Народны майстар Беларусі» прысвоена Станіславе Вікенц’еўне Міхна. Гэта рашэнне было прынята Экспертнай каміссіяй па народнаму мастацтву, народных промыслах (рамёствах) у Рэспубліцы Беларусь.

Ткацтвам жанчына займаецца з 12 гадоў. З кроснамі не можа развітацца і цяпер, размяняўшы дзявяты дзясятак. Гэты занятак калісьці карміў сям’ю, а цяпер прыносіць ёй задавальненне. Вядома ж, тчэ Станіслава Вікенц’еўна для душы. Даўняе сяброўства звязвае яе з мясцовай установай культуры: жанчына — актыўны ўдзельнік фальклорнага гуртка, аматарскага аб’яднання «Школа ткацтва». Разам з творчымі калектывамі філіяла «Пагародзенскі цэнтр культуры і народнай творчасці» Станіслава Вікенц’еўна пабывала на многіх мерапрыемствах і конкурсах (адно з нядаўніх — Дзень пісьменнасці ў Шчучыне). З’явілася ў яе і творчая масйстэрня — пакой-музей «Тут Радзімы маёй пачатак», куды яна пераехала разам з кроснамі. Сюды з цікавасцю наведваюцца школьнікі, госці раёна падчас экскурсій.

Тут жа за любімай справай засталі Станіславу Вікенц’еўну і мы, карэспандэнты. Яна якраз наладжвала кросны. Яшчэ адныя. Што адшукала ў в. Віганцы ў сваёй знаёмай. Радасць ад такой знаходкі жанчына патлумачыла: даўно марыла аб меншым прыстасаванні, з якім можна было б выязджаць на розныя конкурсы і выставы. Гэтыя якраз такія — мабільны варыянт. З імі можна будзе даваць выязныя майстар-класы. Думаецца, першы  будзе акурат на «Дажынках», што пройдуць у Воранава ў гэтым годзе.

А яшчэ Станіслава Вікенц’еўна марыць  знайсці пераемніцу, з якой можна было б працаваць у пары, паступова перадаючы сваё ўменне. Вельмі ж хочацца, каб і надалей старажытнае беларускае рамяство жыло сярод землякоў.

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

Фота Алега БЕЛЬСКАГА.
Добавление комментария
CAPTCHA
*