Хлебам і песнямі жніво славіцца

Актуально 16 августа 11 1843
Яшчэ  не было такой  уборкі, каб работнікі і артысты-аматары Курчоўскага сельскага клуба былі ў баку ад пачэснай хлебаробскай справы. Вось і сёлета пад кіраўніцтвам таленавітага арганізатара Веры Васько, якая не адзін дзесятак гадоў працуе на ніве культуры, тут створана агітбрыгада па канцэртнаму абслугоўванню ўдзельнікаў жніва. З праграмай “Так могуць працаваць усе” ўдзельнікі мастацкай творчасці выступалі на палях і збожжаскладах вёсак Місявічы і Курчоўцы. Дадзена ўжо 5 канцэртаў. Артысты не толькі спявалі, але і дарылі перадавым камбайнерам і вадзіцелям кветкі, адмысловыя самаробныя вымпелы-сцяжкі. Хаця жніво і набліжаецца да завяршэння, але спевакі і музыканты з Курчоўцаў (Даша Малмыга, Таццяна Андрушкевіч, Галіна Кучынская, Вячаслаў Запаснік, маці і дачка Галіна і Аксана Салабуда, Мечыслаў Вільчэўскі) не думаюць творча адпачываць. Трэба ўжо рыхтаваць новыя песні да дажынак.
Вікенцій Падгайскі.
На здымку: хлебаробы СВК “Місявічы” і курчоўскія артысты падчас канцэрта.
Фота з архіва Курчоўскага СДК.
Добавление комментария
CAPTCHA
*