На “Дожинках” в Вороново выбрали лучший каравай (Обновлено)

Актуально 18 ноября 16 3093
dscn2722

Яго Вялікасць, Хлеб


Хлебапёкі рэгіёнаў Гродзеншчыны прадставілі на “Дажынках” свае караваі.  Гэтую смачную і духмяную прадукцыю можна было ўбачыць на выстаўцы-конкурсе “Жыві, яго Вялікасць Хлеб!”.

Каля печыва, старанна аздобленага кветкамі, каласкамі, фруктамі, грыбочкамі, пеўнічкамі, каралямі з цеста, не маглі прайсці міма і госці свята. Яны з задавальненнем набылі б сабе сімвал “Дажынак”, але не для продажу красаваліся румянымі скарынкамі прыгажуны-караваі. Абласная камісія ў складзе страшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванню аблвыканкама Валерыя Хелскага, намесніка начальніка кіравання гандлю і паслуг Марыны Сяргеевай, намесніка дырэктара Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Таццяны Грыгаран вызначыла найлепшую работу з улікам знешняга выгляду выпечкі, адпаведнасці тэматыцы. На іх думку, самым гарманічным па ўсіх параметрах атрымаўся 13-кіла-грамовы каравай Ваўкавыскага раёна. Ён і стаў пераможцам у конкурсе. Падчас афіцыйнай цырымоніі ўзнагароджвання працаўнікоў аграпрамысловага комплексу кіраўнік раёна атрымаў за гэта падарунак. 

Адзначылі члены камісіі і работу аматарскага аб’яднання “Чараўніцы-каравайніцы” са Слоніма. Яго ўдзельніцы — жанчыны шаноўнага ўзросту з багатым вопытам хлебапёкаў. Каравай для “Дажынак” замешваўся, выпякаўся, упрыгожваўся ў адпаведнасці з абрадам: пад народныя песні, у вясковай печы. Дарэчы, яны ж выпякалі і каравай для дэлегацыі Гродзенскай вобласці ў Віцебск на “Славянскі базар”.

Усе “канкурсанты” пасля свята “раз’ехаліся” па сацыяльных установах, каб іх жыхары таксама далучыліся да свята хлебаробаў, пакаштавалі каравай з мукі новага ўраджаю. Духмяныя пачастункі атрымалі дзіцячы Дом сямейнага тыпу, дзіцячае аддзяленне Воранаўскай ЦРБ, Радунскія школа-інтэрнат і сацыяльна-педагагічны цэнтр, Воранаўскі цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Каравай-пераможцу прывезлі ў ад-дзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў у в. Бастуны. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Віктар Роік і старшыня Воранаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Алена Ястрэмская з радасцю выканалі гэтую прыемную місію. Самы важкі сімвал свята не выпадкова да-стаўся сталым жыхарам аддзялення — у іх жа багаты вопыт нялёгкай працы на зямлі, зведалі яны і турботы хлебаробаў! Разам з пачастункам госці прывезлі найлепшыя пажаданні і крыху сваёй цеплыні і ўвагі.  

Вольга ВАРАБ’ЁВА.

dscn2712 dscn2629 dscn2632 dscn2633 dscn2637 dscn2640 dscn2666 dscn2668 dscn2670 dscn2672 dscn2673 dscn2675 dscn2676 dscn2685 dscn2688 dscn2689 dscn2690 dscn2692 dscn2697 dscn2700 dscn2702 dscn2710
Добавление комментария
CAPTCHA
*