ПРАГРАМА IV абласнога адкрытага фестывалю гульні «Карнавал весялосці. Воранава-2012»

Актуально 12 сентября 12 1679

9.30-10.30 — Сустрэча афіцыйных асоб і ганаровых гасцей свята. Фарміраванне калоны карнавальнага шэсця раставых лялек, карнавальных масак і ўдзельнікаў конкурсу культарганізатараў вобласці.

Галоўная пляцоўка
1. Плошча


10.00-11.00 — Радыёканцэрт. Рэкламна-інфармацыйны блок аб праграме святочнага дня.

10.00-19.00 — Святочныя гандлёвыя рады.

10.00-18.00 — Працуе “Горад майстроў” Дамоў рамёстваў Гродзенскай вобласці.

10.40-11.00 — Пачатак карнавальнага шэсця раставых лялек, карнавальных масак і

ўдзельнікаў свята.

11.00-12.00 — Урачыстае адкрыццё свята.

12.00-14.00 — Конкурс гульнёвых праграм.

10.00-17.00 — Гульнёвыя праграмы, дзіцячыя забавы, атракцыёны ў дзіцячым сектары пляцоўкі.

14.00-15.00 — Канцэрт калектыву “Эйшышчане” з Літоўскай Рэспублікі.

15.00-17.00 — Працяг конкурсу гульнёвых праграм.

17.00-17.20 — Падвядзенне вынікаў конкурсаў “Лялечны вернісаж”, тэматычных падвор’яў,

узнагароджванне пераможцаў.

17.20-18.00 — Выступленне цыркавой студыі г. Навагрудак.

18.00-18.30 — Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджванне пераможцаў фестывалю  гульні “Карнавал весялосці”. Уручэнне спецыяльнага прыза старшыні райвыканкама калектыву-ўдзельніку фестывалю.

18.30-19.00 — Канцэрт аматарскай творчасці.

19.00-20.30 — Канцэрт зорак беларускай эстрады Сяргея Славянскага і Вольгі Плотнікавай.

20.30 — Святочны феерверк.

22.00 — Дыскатэчная праграма “Святочныя рытмы” (памяшканне РДК).

2. Вуліца Юбілейная


10.00-15.00 — Тэматычныя падвор’і сельгасарганізацый Воранаўскага раёна.

10.00-16.00 — Алея мастакоў.

12.30-13.30 — Конкурс на лепшае сельскагаспадарчае падвор’е.

3. Стадыён


13.30-14.30 — Сяброўская сустрэча аматарскіх каманд па міні-футболе (міні-футбольная

пляцоўка гарадскога парку)

14.30-16.30 — Суперкубак раёна сярод лепшых каманд па футболе (гарадскі стадыён)

4. Парк і летняя эстрада


10.00-19.00 — Конкурс-выстава “Лялечны вернісаж”

10.00-16.00 — Гандлёвыя рады.

12.00-13.00 — Канцэрт  народных калектываў Гродзенскай вобласці.

13.00-14.00 — Конкурс народнага гумару “Весяліцца — не журыцца”.

14.00-16.00 — Працяг канцэрта народных калектываў Гродзенскай вобласці.

Сардэчна  запрашаем  на  свята!

Комментарии
Ela
Фейерверк был просто СУПЕР!
Мишка з лесу
А кто фейерверк обеспечивает? Хотелось бы увидеть нормальное пиротехническое шоу, а не три цветные ракеты
Добавление комментария
CAPTCHA
*