Працай здабылі гонар роднай зямлі. На ўрачыстым прыёме ў Воранаўскім райвыканкаме ўшанавалі здольных і таленавітых працаўнікоў раёна

2F1A4354.JPG
  Традыцыйна ў Дзень Рэспублікі ўся ўвага накіравана на варанаўчан, чые імёны сёлета занесены на раённую Дошку гонару. Гэта сціплыя і адданыя сваёй малой радзіме працаўнікі сельскай гаспадаркі, сфер медыцыны, адукацыі і культуры, сажывецкага таварыства і жыллёва-камунальнай гаспадаркі, газавай і энергетычнай, ахоўнікі краіны і шматдзетная сям’я Валошыных. Усе разам яны робяць значны ўнёсак у росквіт Айчыны, штодзённай руплівай працай ствараюць будучае для наступных пакаленняў беларусаў.

2F1A4295.JPG

Шчыра і цёпла вітаў землякоў старшыня райвыканкама Васіль Шлык:

— Дзень Незалежнасці — гэта адзін з галоўных свят краіны. Мы ведаем, які кошт нашы продкі заплацілі за Вялікую Перамогу, каб іх нашчадкі жылі ў незалежнай і квітнеючай Беларусі. І гэта магчыма таксама дзякуючы нашым адказным і працалюбівым людзям.

Сёння рады вітаць землякоў, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё Воранаўшчыны. Вы — наша апора і гонар. Верым, што вы не спыніцеся на дасягнутым і надалей будзеце праслаўляць сваёй справай родную зямлю.

2F1A4331.JPG

У ліку лепшых працоўныў калектываў Воранаўшчыны — Воранаўскае РУП ЖКГ. Сваіх калег на свяце прадставіў дырэктар прадпрыемства Валерый Жалудзевіч:

— Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь для кожнага з нас — асаблівае свята. Мы як ніколі адчуваем сябе нацыяй, з’яднанай вялізнай любоўю да Радзімы, гарачымі, адкрытымі да добрых спраў сэрцамі, памкненнямі да ставаральнай працы.

Наш калектыў накіраваны на працу на карысць землякоў. Таму доказ, што за апошнія дзесяць год ён у другі раз заносіцца на раённую Дошку гонару. Насамрэч зроблена нямала. У пачатку мінулага года мы закрылі самы праблемны ўчастак — увялі ў эксплуатацыю ачышчальныя збудаванні ў Воранаве. Паступова мадэрнізуюцца іншыя аб’екты, у тым ліку кацельныя. Мы выканалі ўсе даведзеныя паказальнікі — прамысловыя, па замене сетак цепла- і водазабеспячэння, мінімізацыі страт, росту ўзроўню зарплаты і іншыя.

2F1A4288.JPG

2F1A4290.JPG

2F1A4296.JPG

2F1A4300.JPG

2F1A4301.JPG

2F1A4303.JPG

2F1A4306.JPG

2F1A4313.JPG

2F1A4318.JPG

2F1A4322.JPG

2F1A4325.JPG

2F1A4340.JPG

2F1A4337.JPG

#деньнезависимости #вороново #беларусь

Добавление комментария
CAPTCHA
*