Як зайгралi “Лявоны”…

Знай наших! 23 мая 17 2264
Лідскі замак за сваю шматвекавую гісторыю, напэўна, не бачыў і не чуў столькі музыкаў, як суботнім днём 20 мая. На VIII абласны фестываль народнай музыкі з’ехаліся аж 22 калектывы — аркестры народных інструментаў і ансамблі народнай музыкі і песні, якія ў большасці сваёй носяць ганаровае званне “народны”. Таму кожны з калектываў стараўся паказаць сваё майстэрства з самага лепшага боку: прадэманстраваць сыгранасць, прафесійны вакал, мясцовы каларыт…

20170520_145652


Безумоўна, што ўсім гэтым творчым багаццем валодае і гурт “Лявоны” пад кіраўніцтвам Аляксандра Мацюка. “Сельскую кадриль”  (саліст Уладзіслаў Буклярэвіч), а потым і песню “Матуля” ў акапэльным выкананні з замілаваннем слухалі не толькі шматлікія гледачы і члены журы пад старшынствам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў У.У. Бартноўскага, але і…  старажытныя муры замка. А за высокае выканаўчае майстэрства была і адпаведная ўзнагарода — “Лявоны” сталі лаўрэатамі II ступені.

Перагорнута яшчэ адна старонка творчай біяграфіі знакамітага калектыву і, вядома ж, не апошняя. Гэтага мы шчыра жадаем “Лявонам”!

 


Вікенцій ПАДГАЙСКІ.

Фота з архіва Аляксандра Мацюка.

20170520_150917 20170520_145558 20170520_164836 20170520_145521

Добавление комментария
CAPTCHA
*