Час правядзення богаслужэнняў і асвячэння могілак у Воранаўскім раёне ў перыяд з 1 па 8 лістапада
Першыя дні лістапада ў Касцёле ўспамінаюць продкаў. Вернікі моляцца да ўсіх святых, просяць аб супакоі душаў родных і блізкіх. Заведзена на працягу актавы — з 1 па 8 лістапада — узгадваць адышоўшых у нябыт памерлых, успамінаць іх у сваіх малітвах, наведваць могілкі і запальваць знічкі.
Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (Беняконі)
1 лістапада
9.00, 18.00 — імша.
2 лістапада
9.00 — імша, працэсія на могілкі ў аг. Беняконі;
13.00 — імша.
З 1 па 8 лістапада — імшы за памерлых.
Касцёл Святых апосталаў Сімяона і Юды Фадзея (Воранава)
1 лістапада
13.00 — імша на вуліцы ля касцёла, працэсія на могілкі ў г.п. Воранава;
19.00 — імша ў касцёле.
2 лістапада
7.30, 19.00 — імша;
15.00 — надведванне могілак у в. Борці і асвячэнне помнікаў.
З 2 да 30 лістапада ў 18.20 — выпамінкі з ружанцам. Кожная пятніца лістапада — выпамінальныя імшы.
Капліца Божай Міласэрнасці (Паляцкішкі)
1 лістапада
15.00 — імша.
2 лістапада
16.00 — імша.
У кожную нядзелю лістапада ў 8.30 выпамінкі на імшы.
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Германішкі)
1 лістапада
12.00 — імша на могілках;
18.00 — імша ў касцёле.
2 лістапада
10.00, 18.00 — імша.
3 лістапада а 12 гадзіне, 4-8 лістапада а 18 гадзіне — выпамінкі, вяночак да Божай Міласэрнасці.
Касцёл Божай Міласэрнасці (Доцішкі)
1 лістапада
9.00 — выпамінкі, імша, працэсія на могілкі ў в. Лебеднікі.
2 лістапада
9.00 — выпамінкі, імша.
4-8 лістапада
16.00 — выпамінкі, імша.
Касцёл Успення Прасвятой Дзевы Марыі (Нача)
1 лістапада
13.00 — выпамінкі, імша, працэсія на могілкі ў в. Нача.
2 лістапада
13.00 — выпамінкі, імша.
4-8 лістапада
18.00 — выпамінкі, імша.
Касцёл Адшукання Святога Крыжа (Жырмуны)
1 лістапада
10.00, 18.00 — імша;
2 лістапада
10.00 — імша, працэсія на могілкі ў аг. Жырмуны
З 3 па 8 лістапада ў 10.00 — выпамінкі, імша.
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (Забалаць)
1 лістапада
10.00, 18.00 — імша.
2 лістапада
8.30 — выпамінкі.
10.00 — імша, працэсія на могілкі ў аг. Забалаць.
13.00 — імша.
З 2 па 8 лістапада ў 18.00 — імша за памерлых.
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Пана Ісуса (Канвелішкі)
1 лістапада
10.00 — выпамінкі;
11.00 — імша, працэсія на могілкі ў аг. Канвелішкі.
2 лістапада
10.00 — выпамінкі,
11.00 — імша.
З 4 па 8 лістапада ў 17.00 — выпамінкі, імша.
Касцёл Святога Георгія (Асава)
1 лістапада
12.00 — імша, працэсія на могілкі ў в. Асава.
2 лістапада
12.00 — выпамінкі, імша.
З 4 па 8 лістапада а 10 гадзіне — імша за памерлых.
Капліца Святога Яна Хрысціцеля (Пагародна)
8 лістапада
10.00 — імша за памерлых.
Касцёл Святога Лінуса (Пеляса)
1 лістапада
10.00 — выпамінкі, імша, працэсія на могілкі ў в. Пеляса;
18.00 — імша на могілках.
2 лістапада
10.00 — выпамінкі, імша;
18.00 — імша.
З 4 па 8 лістапада а 10 гадзіне — выпамінкі, імша.
Касцёл Марыі Магдалены (Волдацішкі)
1 лістапада
14.00 — выпамінкі, імша.
2 лістапада
13.00 — выпамінкі, імша, працэсія на могілкі ў в. Волдацішкі.
Касцёл Маці Божай Ружанцовай (Радунь)
1 лістапада
10.00 — імша;
12.00 — наведванне могілак у г.п. Радунь, малітва за памерлых;
18.00 — імша.
2 лістапада
9.00 — выпамінкі;
10.00 — імша;
12.00 — наведванне могілак у в. Віганцы, малітва за памерлых;
17.30 — выпамінкі;
18.00 — імша.
З 4 па 8 лістапада ў 17.30 — выпамінкі.
Касцёл Наведвання Найсвяцейшай Марыі Панны (Тракелі)
1 лістапада
10.00 — імша;
12.00 — выпамінкі, імша, працэсія на могілкі ў аг. Тракелі.
2 лістапада
18.00 — выпамінкі, імша.
3 лістапада
10.00 — імша за памерлых пелігрымаў.
З 4 па 8 лістапада а 18 гадзіне — выпамінкі, імша за памерлых.
Бацькоўская субота
У праваслаўных вернікаў восеньскае памінанне продкаў адбываецца ў Дзмітрыеўскую бацькоўскую суботу. Сёлета яна выпадае на 2 лістапада.
У храме Святога благавернага Аляксандра Неўскага ў г.п. Воранава 1 лістапада ў 17.00 пройдзе парастас. 2 лістапада ў 9.00 — літургія. Паніхіда за памерлых.
У храме Віленскіх мучанікаў Антонія, Іаана і Яўстафія ў аг. Забалаць 3 лістапада ў 10.00 адбудзецца літургія і паніхіда за памерлых.
У храме Святой прападобнай Еўфрасінні Полацкай у г.п. Радунь 2 лістапада ў 9.00 — літургія і паніхіда за памерлых.
Марына КАНДРАТОВІЧ.